Пасада: старшы выкладчык струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля
Адукацыя: установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (2002, клас дацэнта Н.В.Шпяневай); там жа магістратура (2002-2003, клас дацэнта Н.В.Шпяневай)
Выкладаемыя дысцыпліны: «Спецыяльны інструмент», «Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі», «Педагагічная практыка»
Сакалова Алеся Віктараўна нарадзілася 21.04.1979 года ў г. Паўднёва-Сахалінск, Расійская Федэрацыя.
З 2002 па 2016 год працавала на пасадзе выкладчык (па сумяшчальніцтве) ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». З 2026 – старшы выкладчык (па сумяшчальніцтве) ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».
З 2002 года працуе выкладчыкам у дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.А.Ахрэмчыка».
Выхавала плеяду таленавітых вучняў, якія з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, удзельнікамі майстар-класаў вядомых метраў віяланчэльнага мастацтва, студэнтамі вядучых музычных устаноў. У 2017 годзе была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.