Пасхальны фестываль

Пасхальны фестываль

У перыяд з 6 па 11 мая 2024 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30) i Храме-помнiку ў гонар Усiх Святых i ў памяць аб ахвярах, якiя паслужылi выратаванню Айчыны нашай (вул. Калiноўскага, 121) па благаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Венiямiна, Патрыяршага Экзарха ўсей Беларусi адбудзецца VII Міжнародны Пасхальны фестываль “МУЗЫКА. ТАЛЕНТ. СУТВОРЧАСЦЬ”.

Генеральны партнёр фестывалю ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк»

 

Пасхальны фестываль – унікальны творчы праект, які праводзіцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Фестываль з’яўляецца працягам шэрагу буйных творчых праектаў акадэміі, якія атрымалі высокую адзнаку і вялікі грамадскі рэзананс у Рэспубліцы Беларусь і былі ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў 2017 годзе.
У аснове канцэпцыі Фестывалю – ідэя далучэння ў самыя важныя і радасныя для ўсяго хрысціянскага свету дні Пасхальнай Сядміцы да вечных духоўных каштоўнасцяў нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва і ўмацавання адной з магістральных традыцый акадэміі – творчай пераемнасці пакаленняў.


Праграма Фестывалю:
6 мая, 18.00, Вялiкая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
(вул. Інтэрнацыянальная, 30)
“ОПЕРА. СУТВОРЧАСЦЬ. ПРАСВЯТЛЕННЕ”
Адкрыццё Фестывалю
П. Чайкоўскі. «Іаланта»
опера ў адной дзеі
(спектакль опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі)
Дырыжор – Аляксандр Высоцкi
Рэжысёр – Ганна Маторная
Вядучая – Вольга Царык

7 мая, 18.00 Вялiкая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
(вул. Інтэрнацыянальная, 30)
“ТАЛЕНТ. МАЛАДОСЦЬ. ПЕРАЕМНАСЦЬ”
(творчы праект “Музыка. Таленты. Сутворчасць” ў рамках гранта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры на 2024 год)
Канцэрт iнструментальнай музыкi
Выканаўцы –
Студэнцкі камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Салісты – навучэнцы рэгіянальных устаноў сферы культуры, лаўрэаты і ўладальнікі заахвочвальных прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
Дырыжор – Мiкалай Церан
Вядучая – Вольга Царык

У праграмме прагучаць творы Ё.Баха, В.Моцарта, А.Вівальдзі, Л.ван Бетховена, Г.Вяняўскага, Р.Гальяна, М.Балакірава, П.Чайкоўскага, А.Арэнскага, М.Шнэйдэрмана, В. Зубіцкага

У межах мерапрыемства адбудзецца Цырымонія ўручэння прэмій выкладчыкам і навучэнцам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якія паспрыялі ўмацаванню высокага статуса прафесійнай музычнай адукацыі ў Беларусі і за мяжой.

8 мая, 18.00 Вялiкая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
(вул. Інтэрнацыянальная, 30)
“ПАМЯЦЬ. СТВАРЭННЕ. СУТВОРЧАСЦЬ”
Канцэрт, прысвечаны святкаванню Дня Перамогi i 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выканаўцы –
Студэнцкі сiмфанiчны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Дырыжор – Мiкалай Макарэвiч
Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кіраўнік – Інэса Бадзяка
Салісты – студэнты кафедры спеў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Вядучы – Ілля Саковіч

У праграмме прагучаць вядомыя песнi часоў Вялікай Айчыннай вайны І.Лучанка, У.Алоўнiкава, В.Салаўёва-Сядога, Я.Фрэнкеля, М.Блантэра i iнш.

10 мая, 18.00 Храм-помнiк у гонар Усiх Святых i ў памяць аб ахвярах, якiя паслужылi выратаванню Айчыны нашай (вул. Калiноўскага, 121)
“ДУХОЎНАСЦЬ. МУЗЫКА. ТРАДЫЦЫЯ”
Канцэрт харавой музыкi
Выканаўцы –
Мужчынскі хор “Усіхсвяцкі”.
Кіраўнік – Дзмітрый Такмакоў
Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кіраўнік і дырыжор – Інэса Бадзяка
Хор хлопчыкаў і юнакоў імя І.А. Жураўленкі
Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кіраўнік – Сямён Кліманаў
Маладзёжны хор “Брэвіс” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Кіраўнік – Анастасія Кавалёва
Вядучы – Ілля Саковіч

У праграмме прагучаць творы А.Кастальскага, М. Бутамы, В. Лыскаўца, С.Якімава, Б.Лядкоўскага i iнш.

11 мая, Вялiкая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
(вул. Інтэрнацыянальная, 30)
Закрыццё Фестывалю
“ТАЛЕНТ. НАТХНЕННЕ. СПАДЧЫНА”
14.00 Канцэрт лаўрэатаў мiжнародных конкурсаў
Глеба Сцяпанава (вiяланчэль) (Масква, Расiя)
Дзясіславы Бобрынай (фартэпiяна) (Масква, Расiя)
У праграмме прагучаць творы Дж.Валянціні, Ф.Шуберта, Ф.Ліста, К.Дэбюсі, П.Чайкоўскага.

16.00 Канцэрт студэнцкага сiмфанiчнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Дырыжор – Мiкалай Макарэвiч i iнш.
У праграмме прагучаць творы П.Чайкоўскага, М.Рымскага-Корсакава, С.Рахманiнава
Вядучая – Вольга Царык


АФІША
ВІДЭА