Паліенка Максім Мікалаевіч

Паліенка Максім Мікалаевіч

Пасада: старшы выкладчык кафедры духавых і ударных інструментаў
Адукацыя: установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (2009, клас прафесара М.М.Волкава); там жа магістратура (2009-2010, клас прафесара М.М.Волкава)
Выкладаемыя дысцыпліны: «Спецыяльны інструмент», «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый», «Вывучэнне роднасных інструментаў», «Методыка выкладання спецыяльнага інструмента (вывучэнне педагагічнага рэпертуару)», «Выканальніцкая практыка», «Азнаямленчая практыка», «Педагагічная практыка»


Паліенка Максім Мікалаевіч нарадзіўся 21.01.1982 г. ў г.Хойнікі Гомельскай вобласці.

З 2025 года працуе на пасадзе старшы выкладчык (па сумяшчальніцтве) ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

З 2005г. – артыст сцэнічнага аркестра тэатра Оперы РБ.

З 2008г. па цяперашні час – саліст групы труб дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь».

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы з сольнымі праграмамі і ў якасці артыста ансамбля «Інтрада».