Ніканчук-Варанцова Алена Аляксандраўна

Ніканчук-Варанцова Алена Аляксандраўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры струнных народных інструментаў
Адукацыя:
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2014г.), клас Народнага артыста Беларусі, прафесара Гладкова Я.П., там жа магістратура (навуковы кіраўнік – Самусенка А.І., 2016г.)
Выкладаемыя дысцыпліны:
“Спецыяльны інструмент”, “Ансамбль”


Ніканчук-Варанцова Алена Аляксандраўна нарадзілася 23 верасня 1989 года ў г.Магілёве.
Лаўрэат рэспубліканскіх (конкурсы ім. І. і. Жыновіча: 1999-II прэмія, 2003 і 2006 – I прэміі, 2009 – Гран-пры), і міжнародных конкурсаў у Расіі, Украіне, Малдове, Чэхіі.
Лаўрэат прэміі Мінскага гарадскога выканальніцкага камітэта за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска (2012г).
Лаўрэат міжнароднай музычнай прэміі «БелБрэнд» (2015г).
Стыпендыят (2000, 2003, 2004, 2008, 2009, 2011), дыпламант (2007), лаўрэат і ўладальнік Гранд-прэміі (2013) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
У 2013-2025гг. з’яўлялася артысткай Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. І. Жыновіча Белдзяржфілармоніі, неаднаразова выступаючы з калектывам у якасці салісткі.
З 2025 года па сённяшні дзень – салістка філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі. З поспехам выступае на розных сцэнічных пляцоўках Мінска і Беларусі ў сольных праектах, а таксама ў розных складах творчых груп калектыву ў канцэртных праграмах для дзіцячай і дарослай аўдыторыі і музычных спектаклях для дзяцей.
За час працы і вучобы вялася актыўная гастрольная дзейнасць у гарадах Расіі, Казахстана, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Германіі.
А таксама створаны шэраг перакладанняў і выканальніцкіх рэдакцый для цымбалаў сола і ансамбляў.
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкладае з 2025 года.