Савет маладых вучоных Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі –грамадскі орган каардынацыі навукова-даследчай дзейнасці аспірантаў, маладых вучоных і выкладчыкаў.
Мэта дзейнасці Савета – развіццё творчай актыўнасці і навуковых зносін маладых вучоных, аб’яднанне і максімальнае выкарыстанне іх навуковага патэнцыялу ў вырашэнні актуальных праблем.
Асноўныя задачы Савета:
- садзейнічанне прафесійнаму станаўленню даследчыкаў;
- падтрымка навуковых і творчых ініцыятыў маладых навукоўцаў;
- садзейнічанне актыўнаму ўдзелу даследчыкаў, маладых навукоўцаў і выкладчыкаў у фундаментальных і прыкладных даследаваннях;
- інфармаванне аб магчымасцях асвятлення вынікаў навуковай дзейнасці, удзелу ў навуковых, навукова-метадычных мерапрыемствах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у канферэнцыях, семінарах, стажыроўках, навуковых інавацыйных, педагагічных і творчых праектах, у тым ліку міжнародных;
- арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, навукова-даследчых праектаў з Саветамі маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- развіццё ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі міжнародных навуковых і культурных сувязей з удзелам маладых вучоных;
- папулярызацыя дзейнасці Савета ў сацыяльных сетках і медыя.
Склад Савета: 17 членаў, прадстаўнікоў факультэтаў і кафедраў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Старшыня: Белая Святлана Аляксандраўна, магістр мастацтвазнаўства, «даследчык» у галіне мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Намеснік старшыні: Мароз Кацярына Сяргееўна, аспірант кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
МЕРАПРЫЕМСТВЫ. ПАДЗЕІ. ІНІЦЫЯТЫВЫ
2024
- Пасяджэнне Савета маладых вучоных Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Дзень беларускай навукі (28 студзеня 2024 г., Мінск);
- Пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (16 лютага 2024 г., Брэст, Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк, рэспубліканскае свята “Брэст – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2024”);
- Маладзёжны адукацыйна-спартыўны праект “Час тваіх магчымасцей 3.0” (16–17 мая 2024, НДАЦ “Зубронак”);
- III Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (21-24 мая 2024, г. Брэст, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна);
2023 г.
- Рэспубліканскі форум «Час тваіх магчымасцей» (20–21 мая, НДААЦ «Зубраня»)
- II Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі, удзел у рабоце секцыі «Сацыяльна-гуманітарныя і педагагічныя навукі» (17–19 мая, г. Магілёў)
- XVI агульнарэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» (15 красавіка, Дзяржынскі раён)
- Пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка, г. Мінск)
- Форум «Беларусь. Моладзь. Стварэнне» ў рамках рэспубліканскага свята «Наваполацк – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2023», рэспубліканскі семінар-нарада «Арганізацыя работы са студэнцкай моладдзю ў кантэксце змененых і абноўленых заканадаўчых і нарматыўных прававых актаў» (1–3 сакавіка, г. Наваполацк, г. Полацк)
2022 г.
- I Рэспубліканскі форум маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі (25–27 мая, г. Віцебск)