Навука

Навукова-даследчая работа (НДР)

Навукова-даследчая работа прафесарска-выкладчыцкім складам (далей – ПВС) і навуковымі супрацоўнікамі акадэміі вядзецца ў рамках наступных напрамкаў:

  • выкананне дзяржаўных навуковых праграм;
  • выкананне заданняў навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, а таксама галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (НДР);
  • распрацоўка ініцыятыўных тэм калектывамі кафедр.

  

Усе навуковыя тэмы падлягаюць абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі ў Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу (БелІСА).

Вынікі даследаванняў, выкананых ПВС, а таксама супрацоўнікамі НДА, публікуюцца ў выглядзе артыкулаў, манаграфій, навукова-метадычных распрацовак, курсаў лекцый, нотных матэрыялаў. Істотным дадаткам да навуковых артыкулаў становяцца навуковыя даклады ўдзельнікаў НДР на міжнародных і рэспубліканскіх навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, круглых сталах, сімпозіумах. Рэдагаванне, апрацоўка, макетаванне і падрыхтоўка да друку матэрыялаў НДР праводзіцца сіламі супрацоўнікаў рэдакцыйна-выдавецкага аддзела.

  

У рамках выканання задання Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-2015 гады калектывам Акадэміі былі праведзены наступныя даследаванні:

  • «Распрацаваць метадалогію і методыку вывучэння, захавання і развіцця нацыянальных выканальніцкіх школ музычнага мастацтва» (навуковы кіраўнік – доктар педагагічных навук, прафесар Яканюк В.Л., 2011-2015, № Дзяржаўнай рэгістрацыі (далей – ДР) – 20120597);
  • «Распрацаваць навукова-метадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі дзейнасці, накіраванай на захаванне спадчыны выдатных дзеячаў беларускай музычнай культуры» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Лісава А.У., 2011-2015, № ГР – 20120599);
  • «Распрацаваць навукова-тэарэтычныя асновы і практычныя рэкамендацыі па вывучэнні і прапагандзе нацыянальнай кампазітарскай школы (класічныя жанры музычнага мастацтва)» (навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Дадзіёмава А.У., 2011-2015, № ГР – 20120598);

 

 Навукова-даследчыя працы (НДП)

З 2016 г. у ходзе выканання заданняў навуковых даследаванняў і распрацовак агульнадзяржаўнага, галіновага прызначэння, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у Акадэміі былі праведзены наступныя даследаванні:

  • «Распрацаваць навукова-метадычныя падставы сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў па кірунку «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» у гімназіях-каледжах мастацтваў ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”» – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Куракіна А.У., 2016, № ГР – 20162763);
  • «Распрацаваць навукова-метадычныя падставы, адукацыйны стандарт і вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі ІІ ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыялістаў, якая забяспечвае атрыманне ступені магістра, у галіне музычна-выканальніцкага мастацтва» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Аношка І.Ю. ., 2017, № ГР – 20170525);
  • «Правесці музыказнаўчае і тэксталагічнае даследаванне музычна-тэатральных твораў Я.А.Глебава (опера “Майстар і Маргарыта”) і С.А.Картэса (оперная дылогія “Юбілей” – “Мядзведзь”) і падрыхтаваць макеты клавіраў опер” (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ганул Н.Г., 2017, № ГР – 20170526);
  • «Распрацаваць структурную мадэль зместу, сістэму крытэрыяў падбору інфармацыі і падрыхтаваць да публікацыі даведачнае энцыклапедычнае выданне «Беларуская дзяржаўная кансерваторыя — акадэмія музыкі: гісторыя ў асобах (1932—2017)» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Мацаберыдзэ Н.В. , № ГР – 20161978).

 

НДП 2018-2024 гг.:

 «Распрацаваць кіраўніцтва па правядзенні экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных народна-песенных традыцый Беларусі ў сучасных умовах» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Бярковіч Т.Л., 2018, № ГР – 20180635).

Аб’ектам даследавання стала кіраўніцтва па правядзенні экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных народна-песенных традыцый Беларусі ў сучасных умовах. Мэта работы – распрацоўка “Кіраўніцтва па правядзенні экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных народна-песенных традыцый Беларусі ў сучасных умовах”. Метадалагічнай асновай даследавання з’явіліся крыніцазнаўчы, кампаратыўны, сістэмны, комплексны, картаграфічны метады. Апора на шматгадовы досвед экспедыцыйнай і архіўнай працы, досвед па вывучэнні нотных і тэкставых аўтографаў (экспедыцыйна-палявыя дзённікі, вопісы, рэестры, транскрыпцыі) абумовілі высокую ступень дакладнасці атрыманых вынікаў.

Вынік даследавання склалі:

  •   тэарэтыка-метадалагічнае абгрунтаванне экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных народна-песенных традыцый Беларусі ў сучасных умовах;
  •   методыка правядзення экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных народна-песенных традыцый Беларусі ў сучасных умовах з улікам спецыфікі асноўных беларускіх рэгіёнаў: Беларускае Паазер’е, Беларускае Палессе, Беларускае Падняпроўе, Беларускае Панямонне, Цэнтральнабеларускі рэгіён;
  •   практычныя рэкамендацыі па арганізацыі музычна-этнаграфічнай экспедыцыі на сучасным этапе;
  •   кіраўніцтва па правядзенні экспедыцыйнага абследавання рэгіянальных народна-песенных традыцый Беларусі ў сучасных умовах;

Матэрыялы НДП-2018 знайшлі адлюстраванне ў калектыўнай манаграфіі “Экспедыцыйна-палявое даследаванне рэгіянальных этнамузычных традыцый Беларусі ў сучасных умовах” (Мінск, 2020).

 

«Распрацаваць структурную мадэль зместу, сістэму крытэрыяў падбору інфармацыі і падрыхтаваць макет выдання “Беларускі саюз кампазітараў (1932–2018): Гісторыя. Дакументы. Персаналіі”» (навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Сергіенка Р.І., 2019, № ГР – 20191401);

Аб’ектам даследавання з’явілася грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз кампазітараў”, якое сфармавалася ў Рэспубліцы Беларусь у ХХ стагоддзі, прадметам вывучэння – функцыянаванне “Беларускага саюза кампазітараў” у перыяд з 1932 па 2018 гг. Мэтай НДП стала выяўленне асноўных этапаў гісторыі станаўлення і развіцця Беларускага саюза кампазітараў у сукупнасці творчай і навукова-даследчай дзейнасці членаў Саюза і распрацоўка мадэлі выдання “Беларускі саюз кампазітараў” (1932-2018): Гісторыя. Дакументы. Персаналіі».

Метадалогія даследавання была абумоўлена гістарычным падыходам да разгляду структурнай мадэлі зместу грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”, які выяўляецца ў храналагічным адлюстраванні яго дзейнасці на працягу 85-гадоў і перыядызацыі гістарычнага працэсу адпаведна значным аб’ектыўным падзеям, якія ўносяць істотныя змены ў бягучы працэс і дзеліць яго на пэўныя перыяды рзвіцця. Разам з гэтым у рабоце быў таксама прыменены структурна-функцыянальны метад даследавання, накіраваны на вывучэнне ўнутранай структуры Саюза як цэласнай сістэмы, звёны якой у адзінстве забяспечваюць яе ўстойлівасць і эфектыўнасць функцыянавання на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Істотнымі з’яўляліся і ўніверсальныя метады даследавання, якія паслужылі ў працы крытэрам сістэматызацыі архіўна-дакументальных крыніц.

У выніку работы ўпершыню быў вывучаны і апісаны комплекс архіўна-дакументальных крыніц Беларускага саюза кампазітараў за перыяд з 1934 па 1993 год і дасаюзскі перыяд з 1925 года па 1932 год, якія знаходзяцца ў БДАМЛІ, уся існуючая ў архіве БСК дакументацыя за перыяд з 1998 года. Упершыню былі выяўлены і ўведзены ў навуковы кантэкст справаздачныя даклады І. Лучанка на з’ездах кампазітараў за перыяд з 1998 года па 2016, праведзена пошукавая работа па зборы матэрыялаў аб дзейнасці Саюза кампазітараў у апошнія трыццаць гадоў. Значнасць работы заключаецца ў пашырэнні інфармацыйнага поля культуры Рэспублікі Беларусь для распаўсюджвання нацыянальнай музыкі ў сусветным культурным полі, прапаганды беларускай прафесійнай музыкі, у павышэнні адукацыйнага культурнага ўзроўню, дзякуючы магчымасці выяўлення гістарычных і сучасных тэндэнцый развіцця нацыянальнага і еўрапейскага музычнага мастацтва, усведамлення самаідэнтычнасці, асэнсавання свайго месца. у еўрапейскай культурнай прасторы.

Вынікам работы стаў падрыхтаваны макет навуковага выдання “Беларускі саюз кампазітараў (1932 – 2018): Гісторыя. Дакументы. Персаналіі».

 

«Распрацаваць структурную мадэль зместу, сістэму крытэрыяў падбору музычнага матэрыялу, прынцыпы яго навукова-метадычнага апісання і падрыхтаваць рукапіс навуковага выдання “Паліфонія ў беларускай музыцы ХХ – пачатку XXI стагоддзя”» (навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Шыманскі Н.В., 2020, № ГР – 20200813).

Аб’ектам даследавання з’яўлялася беларуская музыка пераважна другой паловы ХХ – пач. ХХI-га стагоддзя. Для аналізу быў скарыстаны шырокі корпус музычнага матэрыялу з ахопам асноўных перыядаў гісторыі паліфоніі ў еўрапейскай музычнай культуры. Асаблівая ўвага надавалася беларускай народна-песеннай творчасці. Закраналіся таксама пытанні бытавання фальклору ў музыцы суседніх краін.

Мэта даследавання – распрацаваць структурную мадэль зместу, сістэму крытэрыяў падбору музычнага матэрыялу, прынцыпы яго навукова-метадычнага апісання і падрыхтаваць рукапіс навуковага выдання “Паліфонія ў беларускай музыцы ХХ – пачатку ХХI стагоддзя”.

Для ўсебаковага асвятлення пытанняў, звязаных з характарыстыкай паліфоніі ў беларускай музыцы, раскрыцця адзінства народна-песеннага і прафесійнага пачаткаў і стылявых мадэляў еўрапейскага шматгалосся, у якасці навуковага метаду даследавання быў выбраны тыпалагічны метад. Ён заснаваны на паняцці тыпу як канкрэтнай мадэлі з’явы, якая гістарычна развіваецца, і як адзінкі раздзялення па істотных прыкметах доследнага феномену, дазволіў скласці цэласную карціну фарміравання, развіцця і рэканструкцыі ў творчасці беларускіх кампазітараў эпохі постмадэрну структурных, стылявых і жанравых выяў паліфанічнага шматгалосся, склаў музычнай традыцыі.

Даследаванне змяшчае шэраг новых для беларускага музыказнання паняційна-тэрміналагічных канструкцый, у тым ліку – «песеннае шматгалоссе», «гетэрафанія як дэтэрмінанта кантрапункта» і інш.

У выніку ў працы ўпершыню быў праведзены адбор і сістэматызацыя матэрыялу па тэматыцы навуковага напрамку, звязанага з вывучэннем праблем паліфоніі ў беларускай музыцы. У адрозненне ад шэрагу падобных выданняў – расійскага «Паліфонія ў рускай музыцы ХХ стагоддзя», аўтар І. Кузняцоў (М., 2012), і ўкраінскага «Поліфонія ва ўкраінскай музыцы», аўтар І. Пяскоўскі (К., 2012), – дадзены праект выдання прадставіў матэрыялы кампазітарскай творчасці з пункту гледжання тэмбрава-фактурнага крытэрыю. Гэта дазволіла вывесці на першы план шэраг новых навуковых тэм, у тым ліку праблему песеннага шматгалосся, абумоўленую ўзаемадзеяннем розных стылявых фактараў музычна-гістарычнай практыкі.

У адпаведнасці з названым крытэрыем на прыкладзе беларускай музыкі ХХ стагоддзя сфармуляваны ўяўленні аб наступных відах шматгалоснай музыкі як тыпалагічна разгалінаванай з’явы: вакальна-харавая паліфонія, інструментальная паліфонія, аркестравая паліфонія.

У сувязі з праблематыкай нацыянальнага музычнага стылю, асноўнай у працы, узнікла новая для беларускай музычнай навукі парадыгма – «манодыя – шматгалоссе» (у адрозненне ад традыцыйнай «гамафонія – паліфонія»), якая дазваляе прынцыпова абнавіць падыходы да музычнага выхавання і адукацыі.

Вынікам даследавання стаў падрыхтаваны рукапіс навуковага выдання “Паліфонія ў беларускай музыцы ХХ – пачатку XXI стагоддзя”.

 

«Распрацаваць навукова-метадалагічныя падыходы да аналізу дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Стварыць рэкамендацыі па вызначэнні эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Аношка І.Ю., 2021, № ГР – 20212376).

Аб’ектам даследавання з’яўлялася дзейнасць устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры Рэспубліцы Беларусь.

Мэта работы – падрыхтаваць рэкамендацыі па вызначэнні эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры.

У якасці асноўных былі вызначаны наступныя метадалагічныя падыходы і метады:

  • сістэмны метад як адлюстраванне месца і значэння ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры;
  • культуралагічны падыход, які абумоўлівае неабходнасць разгляду ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі як падсістэмы мастацкай культуры;
  • прынцып гістарызму як найважнейшая ўмова выяўлення сутнасці цэласнасці, бесперапыннасці, пераемнасці функцыянавання ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры;
  • прынцып мастацкай кампаратывістыкі, рэалізацыя якога прадугледжвае параўнальны аналіз эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры ў краінах СНД (Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Беларусь).

У рабоце ўпершыню было ажыццёўлена сістэмнае і комплекснае вывучэнне эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта дазволіла асэнсаваць працэс аднясення ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры да эфектыўных па якасці і відах дзейнасці.

У выніку былі падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі “Рэкамендацыі па вызначэнні эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры”. Рэкамендацыі ўключаюць у сябе як фарміраванне агульных падыходаў да ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры, так і крытэрыі эфектыўнасці дзейнасці УССА ў сферы культуры з улікам функцыянальнай спецыфікі, вынікаў адукацыйнай, вучэбна-метадычнай і творчай дзейнасці.

 

«Даследаваць дакументальны фонд па гісторыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і падрыхтаваць рукапіс навуковага выдання «Беларуская дзяржаўная кансерваторыя – Акадэмія музыкі: гісторыя ў дакументах (19322020)» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Волкава Л.А., 2021, № ГР – 20 ).

Аб’ектам даследавання стала 90-гадовая гісторыя Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі – Акадэміі музыкі на аснове афіцыйных дакументаў, якія захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Беларусі. Мэта даследавання – стварыць рукапіс навуковага выдання “Беларуская дзяржаўная кансерваторыя – Акадэмія музыкі: гісторыя ў дакументах (1932 – 2020)”. Выкананне задання было прымеркавана да 90-гадовага юбілею Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Метадалогія зробленага даследавання грунтавалася на шматвектарным падыходзе да архіўных матэрыялаў, а таксама да фактаў і падзей, зафіксаваных у разнастайных выданнях па гісторыі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі – Акадэміі музыкі. У якасці працоўных метадаў прымяняліся: апісанне, характарыстыка і ацэнка дакументаў, іх параўнальны аналіз, класіфікацыя і сістэматызацыя, абагульненне вынікаў вывучэння назапашанага матэрыялу. Пры выкладанні і структураванні тэксту рукапісу выкарыстоўваліся метады літаратурна-стылістычнай апрацоўкі тэксту і рэдагавання.

Дамінуючым у распрацоўцы дадзенага навуковага праекту быў абраны сістэмны падыход. З гэтых пазіцый уся праца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі – Акадэміі музыкі разглядалася як цэласная сістэма ў адзінстве розных складнікаў: вучэбна-педагагічнай, навуковай, метадычнай, творчай, канцэртна-выканальніцкай, культурна-асветніцкай, адміністрацыйна-арганізацыйнай дзейнасці як у рэспубліканскім, так і ў міжнародным маштабах. Не ўсе кампаненты гэтай сістэмы раўназначныя. Суадносіны розных бакоў дзейнасці ВНУ мабільныя і маюць тэндэнцыю да змен і пераўтварэнняў. Канцэпцыя распрацаванага навуковага выдання “Беларуская дзяржаўная кансерваторыя – Акадэмія музыкі: гісторыя ў дакументах (1932 – 2020)” карэктавалася ў працэсе працы.

У выніку ажыццёўленай навукова-даследчай дзейнасці:

  1. Упершыню дэталёва быў вывучаны найшырэйшы архіўна-дакументальны матэрыял, зроблены адбор, класіфікацыя і сістэматызацыя дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах Навуковай бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, вывучаліся дакументы Наркамасветы па справах мастацтваў пры СНК БССР (1936 – 1941) і Упраўленні па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР (1944 – 1952).
  2. Падрыхтаваны рукапіс выдання «Беларуская Дзяржаўная кансерваторыя – Акадэмія музыкі: гісторыя ў дакументах (19322020)», у якім узноўлена гістарычная рэтраспектыва развіцця вядучай музычнай ВНУ Беларусі, абгрунтаваная канкрэтнымі дакументальнымі дадзенымі.

 

“Распрацаваць структурную мадэль зместу, сістэму крытэрыяў падбору музычнага матэрыялу, прынцыпы яго навукова-метадычнага апісання і падрыхтаваць рукапіс навуковага выдання “Гісторыя беларускай музыкі ХХ – пачатку XXI стагоддзя”” (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Лісава А.У., 2022, № ГР – 20220708).

Дадзенае навуковае заданне, прысвечанае асэнсаванню і сістэматызацыі ведаў па гісторыі беларускай акадэмічнай музыкі ХХ–ХХІ стст., і шырэй – нацыянальнай музычнай культуры – закрывае нішу ў разглядзе і вывучэнні гісторыі станаўлення нацыянальнай кампазітарскай школы надзвычай складанага і шмат у чым супярэчлівага перыяду.

Мэтай НДП стала стварэнне рукапісу навуковага выдання, прысвечанага гісторыі айчыннай музыкі акадэмічнай традыцыі ХХ–пачатку ХХІ стст.

У выніку выканання працы быў створаны рукапіс навуковага выдання, якое раскрывае гісторыю развіцця беларускай музыкі на працягу працяглага гістарычнага перыяду – “Гісторыя беларускай музыкі ХХ – пачатку XXI стагоддзя”. Гэты праект быў упершыню ажыццёўлены ў беларускім музыказнаўстве. Вынікі НДП істотна дапоўнілі і ўнеслі новыя звесткі ў курс “Гісторыя беларускай музыкі” на аснове аналізу творчасці беларускіх кампазітараў названага перыяду. Вялікая колькасць музычных твораў была ўпершыню ўведзена ў навуковы абарот.

У 2024 ідзе праца над НДР:

  • «Распрацаваць канцэпцыю развіцця харавога мастацтва XXI стагоддзя і падрыхтаваць рукапіс навуковага выдання “Харавое мастацтва акадэмічнай традыцыі ХХI стагоддзя: тэорыя і выканальніцкая практыка”» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Герасімовіч С.С., 2024, № ГР – 20240892).

Аб’ект даследавання – харавое мастацтва акадэмічнай традыцыі ХХI стагоддзя.

Мэтай задання з’яўляецца стварэнне рукапісу навуковага выдання “Харавое мастацтва акадэмічнай традыцыі ХХI стагоддзя: тэорыя і выканальніцкая практыка”.

Асноўныя задачы даследчай працы:

  • распрацаваць навукова-тэарэтычную канцэпцыю развіцця харавога мастацтва Беларусі XXI стагоддзя;
  • выпрацаваць метадалагічныя падыходы да апісання новай гісторыі харавога мастацтва акадэмічнай традыцыі ў айчыннай музычнай прасторы, зыходзячы з актуальных вектараў развіцця нацыянальнага харавога мастацтва ў апоры на найноўшыя распрацоўкі айчынных і замежных вучоных;
  • канкрэтызаваць асаблівасці канцэртна-выканальніцкай дзейнасці сучасных харавых калектываў Беларусі ў ракурсе тыпалогіі, зместу канцэртных праграм і форм рэпрэзентацыі;
  • вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай харавой музыкі беларускіх кампазітараў у кантэксце шыраты рэпертуарнага дыяпазону харавых калектываў і ўплыву на харавую практыку па параметрах творчых задач, а таксама дынамікі вакальнай тэхнікі пеўчых калектываў;
  • актуалізаваць змест курсаў, якія вывучаюцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: «Гісторыя харавой музыкі (беларускай, рускай, замежнай)», «Гісторыя літургічнай музыкі», «Тэорыя, практыка і актуальныя формы харавога мастацтва XX–XXI стагоддзяў» за кошт увядзення новага музычнага матэрыялу і яго аналітычнага абагульнення;
  • стварыць рукапіс навуковага выдання “Харавое мастацтва акадэмічнай традыцыі ХХI стагоддзя: тэорыя і выканальніцкая практыка”.