• Навiны

«Дзень Палестрыны»

04.11.2025

28 лістапада 2025 года ў завяршэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні сучаснага музычнага мастацтва: на скрыжаванні жанраў і стыляў» адбудзецца гісторыка-культурны і адукацыйны праект «Дзень Палестрыны» (да 500-годдзя нараджэння).

У праграме: навуковыя чытанні, “змаганне” знаўцаў-музыказнаўцаў, выступленне хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор – І.М.Бадзяка).

Адказны за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства – прафесар кафедры тэорыі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Н.В.Шыманскі.

Запрашаем да ўдзелу спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, дактарантаў і аспірантаў.