• Навiны

«Кансерваторыя збірае сяброў»

14.11.2025

З 13 па 25 лістапада 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца маштабны цыкл творча-адукацыйных мерапрыемстваў «Кансерваторыя збірае сяброў», прымеркаваны да дня заснавання Акадэміі музыкі – 15 лістапада 1932 года.

Партнёрамі праекту выступяць Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя Н.А. Рымскага-Корсакава і Казанская дзяржаўная кансерваторыя ім. Н. Жыганава. У праграме – канцэрты, тэатральная пастаноўка, майстар-класы, лекцыі і творчыя сустрэчы.

 

Афіша мерапрыемстваў:

13–15 лістападаДні Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:

13 лістапада (чацвер)

  • 10:00-13:00, аўд. 401, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Майстар-клас рэктара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, прафесара А.М.Васільева.

14 лістапада (пятніца)

  • 11:00-14:00, аўд. 401, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Майстар-клас рэктара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі рэктара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, прафесара А.М. Васільева.
  • 18:30, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Канцэрт Аркестра баяністаў-акардэаністаў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі «Расія: вобразы трох стагоддзяў». Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Іван Мінякоў.

 

 

 

 

 

 

15 лістапада (субота)Дзень нараджэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:

  • 10:00, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Майстар-класы дэкана факультэта народных інструментаў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, прафесара У.Я. Арлова.
  • 14:00, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): «Акардэон і баян. Дума пра будучыню з дня сённяшняга» – Лекцыя-творчая сустрэча з мастацкім кіраўніком і дырыжорам Аркестра баяністаў і акардэаністаў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, старшым выкладчыкам кафедры баяна і акардэона І.Д. Міняковым.
  • 19:00, «Мінск-Арэна» (праспект Пераможцаў, 111): «На беразе неба» – канцэрт Дзімы Білана з удзелам Сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дырыжор – Аляксандр Шатаў.

 

 

 

 

 

20 лістапада (серада) – “Рэспубліканскай гімназіі-каледжу пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – 90!”

  • зала РДК (пл. Свабоды, 7): Святочны канцэрт студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай акадэміі музыкі – выпускнікоў Спецыяльнай школы пры кансерваторыі.

 

23-25 – лістападаДні Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава:

23 лістапада (нядзеля)

  • 15:00, Музычная гасцёўня, навучальны корпус № 2 Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Камуністычная, 9): Творчая сустрэча з артыстамі опернай студыі Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава.

18:00, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Канцэрт Аркестра татарскіх народных інструментаў “Tatarica” – Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава. Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Татарстан, прафесар Р.А. Халітаў.

 

 

 

 

 

 

24 лістапада (панядзелак)

  • 15:00, аўд. 304, навучальны корпус № 3 (вул. П. Броўкі, 22): «Музыка эпохі барока як “даакадэмічнае мастацтва”. Асаблівасці выканальніцкіх інтэрпрэтацый» – Лекцыя рэктара Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім.Н. Жыганава, доктара мастацтвазнаўства, прафесара В.Р. Дулата-Алеева.
  • 18:00, Вялікая зала навучальнага тэатра-студыі ім. А. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 81): К. Лістоў, аперэта «Севастопальскі вальс» у выкананні опернай студыі Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава.
  • 15:00, Малая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (навучальны корпус № 2, вул. Камуністычная, 9): “Сем Бахаў” – канцэрт Камернага аркестра Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава.