• Навiны

“Харавы саюз: Расія – Беларусь”

28.10.2025

24 кастрычніка 2025 года ў Ніжнім Ноўгарадзе ў рамках Цыкла адукацыйных канцэртаў “Харавы саюз: Расія – Беларусь” адбыўся майстар-клас дацэнта кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі С.М.Кліманава з удзелам хлопчыкаў і юнакоў Ніжагародскага харавога каледжа імя Л.К.Сівухіна. У завяршэнні дня педагогі Акадэміі музыкі і ўдзельнікі Студэнцкага хору наведалі канцэрт-адкрыццё VI Усерасійскага адкрытага харавога фестывалю імя Л.К.Сівухіна «Прынашэнне майстру», у якім прынялі ўдзел:

– Акадэмічны хор Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава (мастацкі кіраўнік – рэктар Саратаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Л.В.Собінава, прафесар, лаўрэат міжнародных конкурсаў А.Г.Занорын);

– Змешаны хор Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.І.Глінкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор – загадчык кафедры харавога дырыжыравання Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.І.Глінкі, заслужаны дзеяч культуры і мастацтва горада Ніжняга Ноўгарада, прафесар І.М.Стольнікаў);

– Муніцыпальны Камерны хор «Ніжні Ноўгарад» (кіраўнік і галоўны дырыжор – І.М.Стольнікаў).

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў @pfci.grants