• Навiны

Аб аб’яўленні конкурсу Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу

22.11.2024

Аб аб’яўленні конкурсу

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу: дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры (да 5-ці гадоў), старшага выкладчыка і выкладчыка з далейшым заключэннем кантракту ў выпадку выбрання на тэрмін, вызначаны Наймальнікам, па наступным пасадам:

№ п/п Структурнае падраздзяленне Пасада
1. кафедра струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля прафесар (2,0 шт. адз.)

дацэнт (1,0 шт. адз.)

2. кафедра духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

прафесар (3,0 шт. адз.)

дацэнт (3,0 шт. адз.)

старшы выкладчык (1,0 шт. адз.)

3. кафедра баяна і акардэона прафесар (1,0 шт. адз.)

старшы выкладчык (1,0 шт. адз.)

4. кафедра спецыяльнага фартэпіяна дацэнт (1,0 шт. адз.)
5. кафедра кампазіцыі старшы выкладчык (1,0 шт. адз.)
6. кафедра тэорыі музыкі загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

дацэнт (1,0 шт. адз.)

7. кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

дацэнт (3,0 шт. адз.)

8. кафедра фартэпіяна прафесар (1,0 шт. адз.)

дацэнт (1,0 шт. адз.)

9. кафедра канцэртмайстарскага майстэрства загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

прафесар (1,0 шт. адз.)

10. кафедра музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін старшы выкладчык (1,0 шт. адз.)

выкладчык (1,0 шт. адз.)

11. падрыхтоўчае аддзяленне выкладчык (1,0 шт. адз.)

Час падачы заяў у конкурсную камісію – да 22 снежня 2024 г.

Час правядзення конкурсу – 23 студзеня 2025 г.

Месца правядзення конкурсу – установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, г.Мінск, вуліца Петруся Броўкі, 22.

Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе:

асобам, якія працуюць ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”:

  • Заява;
  • Справаздача, якая ўключае навуковую, педагагічную, выхаваўчую, метадычную і творчую дзейнасць, спіс навуковых работ і прафесійных дасягненняў, за папярэдні перыяд працы ў акадэміі, але не больш чым за 5 гадоў.

іншым асобам:

  • Заява;
  • Асабісты лісток па ўліку кадраў;
  • Аўтабіяграфія;
  • Копіі дакументаў аб адукацыі, вучонай ступені, вучоным званні;
  • Спіс навуковых работ, вынаходак, патэнтаў.

Кваліфікацыйныя патрабаванні для абрання на пасады:

выкладчык: вышэйшая адукацыя і наяўнасць ступені магістра або вышэйшая адукацыя і наяўнасць навуковай кваліфікацыі “даследчык” без прад’яўлення патрабаванняў да стажу працы.

старшы выкладчык: вышэйшая адукацыя і наяўнасць ступені магістра (вышэйшая адукацыя і наяўнасць навуковай кваліфікацыі “даследчык”, вышэйшая адукацыя і наяўнасць вучонай ступені), стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў не менш за 3 гады альбо вышэйшая адукацыя і стаж працы ў пасадах служачых, якія адносяцца да катэгорыі “кіраўнікі” або “спецыялісты”, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі, не менш за 5 гадоў;

дацэнт: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне дацэнта, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;

прафесар: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 7 гадоў;

загадчык кафедры: вышэйшая адукацыя, наяўнасць вучонай ступені доктара або кандыдата навук, навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 7 гадоў.