Пасада: дацэнт кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання
Адукацыя: вышэйшая
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (флейта)
Нарадзілася 17.02.1985 года ў г. Мінску. Вядучы беларускі выканаўца на флейце. Лаўрэат больш за 10 міжнародных конкурсаў у Фінляндыі, Малдове, Латвіі, Украіне і іншых краінах.
Выступала на вядомых канцэртных пляцоўках у Беларусі і за яе межамі. Уладальніца Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
З 2006 года і па цяперашні час Таццяна Мікалаеўна – артыстка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.
З 2009 года і па цяперашні час – старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Лаўрэаты сярод студэнтаў: Ганна Давыдава – лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу імя Я.Кокі (Кішынёў, Малдова, 2010 г).
Сярод выхаванцаў – Вера Фокіна – лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу імя Я.Кокі, (Кішынёў, Малдова, 2022 г).