21 і 22 верасня 2023 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі будзе рэалізаваны міжнародны праект “ВНУ-партнёры: у імя міру і стварэння”.
У рамках двухбаковага супрацоўніцтва ў акадэміі пройдуць канцэрты і адбудуцца майстар-класы:
Антона Сяргеевіча Козылава і Канстанціна Юр’евіча Носырава (домра)
Віктара Альбертавіча Паспелава (габой)
Юліі Сяргееўны Грошавай (фартэпіяна)
Праграма мерапрыемстваў:
21 верасня 2023 года:
у 18.00 – канцэрт дацэнта кафедры баяна і акардэона Растоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя С.В. Рахманінава, саліста Растоўскай дзяржаўнай філармоніі, ганаровага прафесара Шанхайскай кансерваторыі, заслужанага артыста РФ, лаўрэата міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў Ю.В.Шышкіна (Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; вул.Інтэрнацыянальная, 30)
22 верасня 2023 года:
з 10.00 да 13.00 – майстар-клас дацэнта кафедры баяна і акардэона Растоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя С.В.Рахманінава, саліста Растоўскай дзяржаўнай філармоніі, ганаровага прафесара Шанхайскай кансерваторыі, заслужанага артыста РФ, лаўрэата міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў Ю.В.Шышкіна (малая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; вул.Камуністычная, 9);
з 14.00 да 16.00 – майстар-класы выкладчыкаў Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.І. Глінкі, лаўрэатаў міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў А.С.Козылава і К.Ю.Носырава (домра), В.А.Паспелава (габой), Ю.С.Грошавай (фартэпіяна) (II корпус Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) – вул.Камуністычная, 9);
у 18.00 – канцэрт выкладчыкаў Ніжагародскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.І. Глінкі, лаўрэатаў міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў А.С. Козылава і К.Ю. Носырава (домра), В.А.Паспелава (габой), Ю.С.Грошавай (фартэпіяна) (Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) – вул.Інтэрнацыянальная, 30).