Данілаў Аляксандр Артуравіч

Данілаў Аляксандр Артуравіч

Пасада: старшы выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018), спецыяльнасць «Фартэпіяна» (клас Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М.Гільдзюка), там жа магістратура (2019)
(навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ю.Аношка).
Выкладаемыя дысцыпліны: камерны ансамбль


Данілаў Аляксандр Артуравіч нарадзіўся 15 мая 1995 года ў г. Мінску. У 2001 годзе пачаў сваё навучанне ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас выкладчыка І.І.Барташэвіч). У 2013 годзе скончыў гімназію-каледж з адзнакай, паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі без іспытаў у клас Заслужанага Артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М.Гільдзюка. У 2018 годзе скончыў акадэмію музыкі таксама з адзнакай, а ў 2019 годзе атрымаў дыплом магістра мастацтвазнаўства (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І.Ю.Аношка). Цяпер з’яўляецца артыстам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (з 2017 г.), салістам Белдзяржфілармоніі (з 2017 г.) і выкладчыкам кафедры камернага ансамбля ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2019 г.).

Сярод творчых дасягненняў Аляксандра Артуравіча можна вылучыць перамогі на міжнародных конкурсах, такіх, як:

  • VII Адкрытыя маладзёжныя Дэльфійскія Гульні дзяржаў-удзельніц СНД (г. Астана, Казахстан, 2012) – сярэбраны медаль;
  • V Міжнародны фартэпіянны конкурс «Мінск – 2014» (г. Мінск, Беларусь, 2014) – II прэмія;
  • XI Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага (г. Смаргонь, Беларусь, 2015) – II прэмія;
  • V Міжнародны інструментальны конкурс імя Я.Станковіча (г. Кіеў, Украіна, 2017) – Гран-пры;
  • VIII Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя Й.Брамса (г. Гданьск, Польшча, 2018) – III прэмія;
  • III Міжнародны конкурс піяністаў імя С.Рыхтэра (г. Брэст, Беларусь, 2019) – I прэмія;
  • Анлайн-конкурс «Новае пакаленне» (г. Талін, Эстонія, 2021) – Гран-пры ў намінацыі «Камерны ансамбль»;
  • Міжнародны фестываль-конкурс “Verano art” (г.Масква, Расія, 2022) – I прэмія ў намінацыі «Камерны ансамбль».

Данілаў Аляксандр Артуравіч з’яўляецца ўладальнікам першых прэмій на IV і V Рэспубліканскіх музычна-тэарэтычных алімпіядах, якія праходзілі ў г. Гомелі (2010) і ў г. Гродне (2012); узнагароджаны Падзякамі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за мэтанакіраванасць у авалоданні прафесіяй і ўклад па падтрыманні высокага прэстыжу акадэміі (2015, 2016), граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндыі за ўклад у развіццё беларуска-фінляндскіх адносін у галіне культуры (2016).

Аляксандр Артуравіч – уладальнік Міжнароднай музычнай прэміі Еўразійскага эканамічнага саюза “Belbrand Award” (2016), звання «Лепшы працаўнік 2018 года» ў ДУ «Палац Рэспублікі», мае падзяку Палаца Рэспублікі.

Данілаў Аляксандр Артуравіч з’яўляецца лаўрэатам (2013, 2015, 2018), стыпендыятам (2010) і ўладальнікам заахвочвальнай прэміі (2016, 2017, 2019) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама ўладальнікам стыпендыі (2017) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Неаднаразова выступаў як саліст з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Расійска-беларускім маладзёжным сімфанічным аркестрам, Гомельскім сімфанічным аркестрам, Брэсцкім сімфанічным аркестрам “Belsaxo” і Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь.

Цяпер вядзе актыўную канцэртную дзейнасць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі. Неаднаразова быў членам журы Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў і фестываляў. Таксама з’яўляецца аўтарам навуковых публікацый і артыкулаў, транскрыпцый і аранжыровак, мае ўласныя сачыненні.