• Навiны

Тэматычная выстава «Час рабіць выбар!» Адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года

02.02.2024

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Час рабіць выбар!» Адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года.

Падпісаны Кіраўніком дзяржавы А. Р. Лукашэнка ад 20 лістапада 2023 г. указ № 367 «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў» на 25 лютага 2024 года, даў старт самай маштабнай за апошнія гады выбарчай кампаніі, якая пройдзе па новых правілах. Упершыню на маючых адбыцца выбарах у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года будзе абраны склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Акрамя таго, грамадзяне абяруць дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. На працягу 60 дзён пасля гэтага трэба будзе сфарміраваць склад Усебеларускага народнага сходу. Гэты орган, па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года, набыў у Беларусі канстытуцыйны статус.

Экспазіцыя ўключае нарматыўныя прававыя дакументы аб выбарчым працэсе, арганізацыі і правядзенні выбараў, а таксама кнігі, якія адлюстроўваюць працэс фарміравання беларускай дзяржаўнасці, і артыкулы з перыядычных выданняў, якія інфармуюць аб ходзе электаральнай кампаніі ў нашай краіне.

З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца ў каб. 138 навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 5 лютага па 24 лютага 2024 года.