Парахаўнічэнка, М.Я. Сальфеджыа: курс практычнага інтанавання (скрозь часы і стылі): вучэб.-метад. дапаможнік /
М.Я. Парахаўнічэнка. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2022. – 187 с. – На рус. мове.
Тыраж 50 экз.
ISBN 978-985-7187-82-9
Рэкамендавана ВМА па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па напрамку спецыяльнасці 1-16 01 02-02 Дырыжыраванне (акадэмічны хор)
Вучэбна-метадычны дапаможнік сістэматызуе шырокі музычны матэрыял для розных форм інтанацыйна-слыхавой працы па сальфеджыа, які выбудаваны па стылявым і фактурным прынцыпе. Аўтар вызначае магчымыя шляхі выкладання гэтай найважнейшай вучэбнай дысцыпліны. Дапаможнік адрасаваны выкладчыкам і навучэнцам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі музычнай накіраванасці сферы культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама ўсім, хто цікавіцца методыкай выкладання сальфеджыа на сучасным этапе.