На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршылася навучанне выкладчыкаў каледжаў у рамках курса павышэння кваліфікацыі па тэматыцы: «Сучасныя праблемы навучання выканаўцы на струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментах (цымбалы, гітара, домра, балалайка)».
У рамках курса былі арганізаваны майстар-класы, праведзены практычныя заняткі і круглыя сталы вядучымі педагогамі кафедры струнных народных інструментаў, а таксама адбыліся лекцыйныя заняткі па музычнай педагогіцы і псіхалогіі, музычна-камп’ютарных тэхналогіях і ідэалогіі беларускай дзяржавы.
Слухачам прадаставілася магчымасць стаць удзельнікамі шэрагу творчых мерапрыемстваў, якія праходзілі падчас іх навучання:
– Канцэрт-лекцыя дацэнта струнных народных інструментаў Лазутскай Н. Ф « ” Домра XXI стагоддзя: Канцэрт для домры ў творчасці беларускіх кампазітараў»;
– Творчая сустрэча з беларускім кампазітарам Безенсон А. і.
Па выніках курса павышэння кваліфікацыі слухачы запоўнілі анкеты і пакінулі захопленыя водгукі:
– “Вялікі дзякуй за выдатна арганізаваныя заняткі, цікавыя і прадуктыўныя лекцыі, знаёмства з навінкамі беларускага рэпертуару.
Усім моцнага здароўя, творчых поспехаў! Да новых сустрэч!!!”(Група №245).