• Навiны

Х Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча

10.10.2023

У адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 г. №190 у перыяд з 12 лютага па 19 мая 2024 г. будзе праводзіцца Х Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча.

Мэта конкурсу — падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых схільнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, папулярызацыя выканальніцтва на народных інструментах у Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Баян, акардэон», «Цымбалы», «Балалайка», «Домра, мандаліна», «Гітара» у дзвюх узроставых групах: першая і другая.

Заключны этап конкурсу будзе праводзіцца з 13 па 19 мая 2024 г. у г. Ліда.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ НА АДРАС ЯКІ ЗМЯНІЎСЯ У ПУНКЦЕ 23 :

231300, Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Савецкая 3, з пазнакай:
“У аргкамітэт Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча” і на электронную пошту: uchebalmc@yandex.by.
Кантактныя тэлефоны: +375 154 54-21-39; +375 154-54-46-13;
Кантактная асоба-Дрозд Галіна Генадзьеўна.

Падрабязнасць:

Загад аб правядзенні Х Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя і. і. Жыновіча

Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення Х Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя і. і. Жыновіча

ПРАГРАМЫ КОНКУРСУ

Заяўка