• Навiны

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прапануе тэматычную выставу “У адзінстве – дасканаласць народа!”: да Дня народнага адзінства (17.09.2023).

08.09.2023

Значнасць гэтага свята для беларускага народа складана пераацаніць, бо дзякаючы ўз’яднанню ў 1939 годзе Заходняй і Усходняй Беларусі наша краіна ў тэрытарыяльным плане набыла цэласнасць, а людзі – пачуццё нацыянальнага адзінства.

Беларусы выбралі стратэгічны курс на развіццё моцнай суверэннай і квітнеючай краіны. Толькі кансалідацыя беларускага грамадства, аб’яднанне нашага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці дазваляе вытрымаць Беларусі любыя выклікі сучаснасці.

Мы, беларусы, – мірныя людзі, нам уласцівыя адкрытасць і добразычлівасць, талерантнасць і спагадлівасць, вернасць і высакароднасць, клопат і ўвага. Мы трапятліва ставімся да сваёй гісторыі і ганарымся ёю, шануем спадчыну продкаў. Радзіма ў нас адна, лёс краіны агульны і мара кожнага з нас – жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. Толькі аб’яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі, суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

 

Экспазіцыя налічвае больш за 40 дакументаў: кнігі, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, матэрыялы канферэнцый, падручнікі, перыядычныя выданні, газетныя артыкулы, прысвечаныя ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР і сучаснаму этапу развіцця нашай дзяржавы. Асаблівай увагі заслугоўваюць аўтарскія рукапісы музычных твораў кампазітараў П. Падкавырава, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна, напісаныя да гістарычнай падзеі ўз’яднання беларускага народа 17 верасня 1939 года.

Выстава размяшчаецца ў  каб. 140 навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 28 жніўня па 23 кастрычніка 2023 года.