Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе выставу «Музыка пяшчотных пачуццяў», прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню.
8 сакавіка-асаблівы дзень. Гэта свята вясны і павышанай увагі да жанчыны, як увасаблення прыгажосці, шчасця і гармоніі. Большасць мужчын у гэты дзень імкнуцца далучыцца да рыцарскіх традыцый: дораць жанчынам кветкі, падарункі, праяўляючы асаблівы клопат, увагу і пяшчоту. Знатакі прыгожага – паэты, музыканты, мастакі – імкнуліся спасцігнуць прыгажосць, таямніцу гэтага чароўнага, і ў той жа час зямнога стварэння ‒ жанчыны. Сваю любоў і далікатныя пачуцці яны выказвалі ў музыцы, літаратуры, жывапісе.
Творы, створаныя ў патоку моцных пачуццяў не пакінуць нікога абыякавым. Дзякуючы любові да жанчыны, чалавецтва змагло ўбачыць і пачуць большасць шэдэўраў мастацтва.
На экспазіцыі прадстаўлены нотныя выданні твораў беларускіх і замежных кампазітараў розных эпох, якія складалі «музыку пяштотных пачуццяў», прысвячаючы яе любімым жанчынам, а таксама літаратура з рэдкага фонду бібліятэкі, навуковыя артыкулы, аўдыёвізуальныя дакументы, ілюстрацыйны матэрыял.
З выставай можна азнаёміцца ў пам. 140 навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 5 сакавіка па 29 красавіка 2024 года.