Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»
Аб’яўляе прыём на 2024 год
У дактарантуру і аспірантуру за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па спецыяльнасці 17.00.02 Музычнае мастацтва.
Прыём у аспірантуру ажыццяўляецца ў дзённай форме навучання і ў форме суіскальніцтва. Колькасць месцаў у дзённай форме навучання-3, у форме суіскальніцтва-1.
Прыём у дактарантуру ажыццяўляецца ў дзённай форме навучання-1
месца.
Прыём дакументаў будзе праводзіцца з 30 жніўня па 30 верасня 2024 года з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00.
Сумоўе і ўступныя экзамены пройдуць з 14 па 30 кастрычніка 2024 года.
Асобы, якія не прайшлі па конкурсе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, могуць удзельнічаць у конкурсе для навучання на платнай аснове.
Адукацыйная праграма аспірантуры з’яўляецца адукацыйнай праграмай навукова-арыентаванай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на суісканне вучонай ступені кандыдата навук .
Адукацыйныя праграмы аспірантуры, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі “Даследчык”, рэалізуюцца ў дзённай форме (тэрмін навучання не больш за тры гады), завочнай форме (тэрмін навучання не больш за чатыры гады) або ў форме суіскальніцтва (тэрмін навучання не больш за пяць гадоў). Суіскальніцтва як форма падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі акрамя асваення адукацыйнай праграмы аспірантуры ўключае таксама падрыхтоўку і здачу кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах у выпадках, калі навучанне праходзяць асобы, якія не маюць ступені магістра (тэрмін навучання не больш за пяць гадоў).
Дапускаецца залічэнне асоб на навучанне ў форме суіскальніцтва выключна для здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах (тэрмін навучання не больш за два гады на платнай аснове) у мэтах наступнага навучання ў аспірантуры ў дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі. У гэтым выпадку пасля завяршэння тэрміну навучання кваліфікацыя “Даследчык” не прысвойваецца.
Адукацыйная праграма дактарантуры з’яўляецца адукацыйнай праграмай навукова-арыентаванай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі арганізацыі навукова-даследчай работы па новым напрамку навуковых даследаванняў або ў развіццё існуючых актуальных напрамкаў навуковых даследаванняў, аналітычнага абагульнення вынікаў навуковай дзейнасці, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на суісканне вучонай ступені доктара навук. Адукацыйная праграма дактарантуры рэалізуецца ў дзённай форме атрымання адукацыі або ў форме суіскальніцтва.
Навучанне ў аспірантуры і дактарантуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў або іншых фізічных асоб, у тым ліку ўласных сродкаў грамадзяніна, на падставе дагавораў аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, якія заключаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляюцца адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі (аспірантура, дактарантура):
Аб’ява аб прыёме ў аспірантуру на 2023 год
Пералік нарматыўна-прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць і парадак падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі
Палажэнне аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў у 2020 годзе
Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь
Абарона дысертацый Акадэміі музыкі
Даведкі па адрасе: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30, каб. № 122.
Тэл. 375 (17) 360-11-03. Прарэктар па навуковай рабоце – Нэлі Вячаславаўна Мацаберыдзэ.
(аддзел аспірантуры). Загадчык аспірантуры – Наталля Маркаўна Людчык.