• Навiны

Зімовая музычная акадэмія працягваецца !

20.01.2026

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі паспяхова завяршылася навучанне ўдзельнікаў першага заезду творча-адукацыйнага праекта “Зімовая музычная акадэмія”!

38 маладых музыкантаў з усіх рэгіёнаў краіны прайшлі інтэнсіўнае навучанне ў фармаце майстар-класаў па розных дысцыплінах, а таксама змаглі асабіста паразмаўляць з педагогамі і таленавітымі студэнтамі акадэміі.

На працягу навучання ўдзельнікі наведалі шэраг значных мерапрыемстваў:
• Традыцыйная сустрэча з рэктарам БДАМ, кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам Куракінай А.У.
• Сустрэчы з дэканамі факультэтаў і загадчыкамі кафедр
• Зносіны са студэнцкім актывам
• Сустрэча з адказным сакратаром прыёмнай камісіі Кузаўковай І.П.
• Экскурсія ў Доме радыё

Па выніках удзелу ў праекце “Зімовая музычная акадэмія” ўдзельнікі пакінулі захопленыя водгукі:
– «Дзякуй вялікі арганізатарам праекта “Зімовая акадэмія” за ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу акадэміі і пазаймацца з педагогамі БДАМ!»
– «Паважаная Парахаўнічэнка Марына Яўгенаўна, вялікі дзякуй Вам за ўрокі. Вы паказалі мяне з другога боку; пасля заняткаў з Вамі стала сапраўды зразумела шмат!»
– «Хачу выказаць вялікую падзяку і ўдзячнасць у перыяд творчай працы “Зімовай акадэміі” Парахаўнічэнку Марыне Яўгенаўне і Кугач Анастасіі Міхайлаўне за выдатную, камфортную і займальную атмасферу на занятках!».

Жадаем усім удзельнікам творчых поспехаў і новых прафесійных дасягненняў! Мы з нецярпеннем чакаем другога заезду, які адбудзецца з 19 да 22 студзеня!