• Навiны

Вучоная ступень доктара мастацтвазнаўства прысуджана дацэнту кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, дацэнту Святлане Мікалаеўне Нямцовай-Амбаран

26.06.2024

26 чэрвеня па выніках экспертызы ў прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь вучоная ступень доктара мастацтвазнаўства прысуджана дацэнту кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, дацэнту Святлане Мікалаеўне Нямцовай-Амбаран. Навуковы кіраўнік-доктар мастацтвазнаўства, прафесар, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Кацярына Мікалаеўна Дулава. Шчыра віншуем і жадаем далейшых поспехаў!