• Навiны

VIII МІЖНАРОДНЫ ПАСХАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ

24.04.2025

23 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прагучала ўнікальная канцэртная праграма»Сімфонія ў імя перамогі ” –гала-канцэрт і ўзнагароджанне лаўрэатаў першага саюзнага конкурсу кампазітараў (Расія–Беларусь) да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

У канцэрце прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага.

Госці мерапрыемства адзначылі ўнікальны фармат правядзення конкурсу, найвышэйшы ўзровень прафесійнага майстэрства выканаўцаў і глыбінны сэнс музычных твораў у імя перамогі для культуры Саюзнай дзяржавы.

VIII Міжнародны Пасхальны фестываль праводзіцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна.
Афіцыйны партнёр фестывалю – ” BSB-bank».