• Навiны

У ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» пачаў працу ІІІ Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры

09.09.2024

У ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» пачаў працу ІІІ Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры.
Да ўдзелу ў Кангрэсе запрошаны вядучыя спецыялісты з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Туркменістан.
У секцыі “Музычнае мастацтва” выступілі прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі :

Загадчык кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт І. Ю. Аношка;
Дэкан фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта І. А. Кабыльчанка;
Загадчык кафедры харавога дырыжыравання, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар С. С. Герасімовіч;
Дацэнт кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін С.К. Шчукіна.