• Навiны

Паважаныя ўдзельнікі творча-адукацыйнага праекта»Зімовая музычная акадэмія”.

11.01.2025

У сувязі з вялікай колькасцю заявак ад удзельнікаў, праект адбудзецца ў два перыяды:

1) 1 група — з 15 па 18 студзеня (для напрамкаў падрыхтоўкі — «музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента — фартэпіяна; скрыпка; альт; віяланчэль; кантрабас; арфа; флейта; габой; кларнет; фагот; валторна; туба; трамбон; труба; барытон; саксафон; цымбалы; балалайка; домра; мандаліна; баян; акардэон; гітара класічная; ударныя інструменты)»;

2) 2 група-з 20 па 23 студзеня (для напрамкаў падрыхтоўкі — «музыказнаўства», «кампазіцыя», «вакальнае мастацтва», «дырыжыраванне» (акадэмічны хор), «музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента — фартэпіяна)»).


Дагавор, заява, рэквізіты для аплаты, уліковы картка, згода на апрацоўку персанальных даных, будуць высланы на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы ўстаноўленай формы кожнаму ўдзельніку, не пазней за 11 студзеня 2025 года (для ўдзельнікаў першай групы) і 14 студзеня 2025 года (для ўдзельнікаў другой групы).

Інфармацыя пра час і месца рэгістрацыі будуць высланы на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы ўстаноўленай формы кожнаму ўдзельніку не пазней за 13 студзеня 2025 года (для ўдзельнікаў першай групы) і 17 студзеня 2025 года (для ўдзельнікаў другой групы).

Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па тэлефонах: +375 17 2527867, +375 25 6080597 (толькі Viber).