13 лістапада 2024 года пайшоў з жыцця прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Леанід Пятровіч Юшкевіч — адзін з вядучых педагогаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аўтарытэтны музыкант, які ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту беларускай фартэпіяннай школы.
З 1962 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Дацэнт (з 1977) загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна (1985-1987), прафесар (з 1989). З 1981 па 1992 узначальваў Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт.
Выступаў з сольнымі канцэртамі ў Беларусі, Расіі, КНР, краінах Еўропы. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё і тэлебачанні. Член журы міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Сярод выхаванцаў Юшкевіча л.п. звыш 300 піяністаў.
Калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі смуткуе ў сувязі са смерцю л.п. Юшкевіча і выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім.