• Навiны

На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршылася навучанне выкладчыкаў музычных каледжаў і гімназій-каледжаў мастацтваў у рамках курса павышэння кваліфікацыі па тэматыцы « струнныя народныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра, мандаліна, гітара): актуальныя пытанні выканальніцтва і методыкі выкладання»

15.10.2024

На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршылася навучанне выкладчыкаў музычных каледжаў і гімназій-каледжаў мастацтваў у рамках курса павышэння кваліфікацыі па тэматыцы: «струнныя народныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра, мандаліна, гітара): актуальныя пытанні выканальніцтва і методыкі выкладання».

У рамках курса былі арганізаваны майстар-класы, праведзены практычныя заняткі і круглыя сталы педагогамі кафедры струнных народных інструментаў, а таксама адбыліся лекцыйныя заняткі па гісторыі і тэорыі музычнай адукацыі і выхавання, псіхалогіі музычнай дзейнасці, музычна-камп’ютарных тэхналогіях і ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Акрамя гэтага, слухачам прадастаўлялася магчымасць стаць удзельнікамі творчай сустрэчы з кампазітарам Безенсон А.і., а таксама, у вольны ад вучобы час, наведаць канцэрт студэнтаў кафедры струнных народных інструментаў.
Жадаем усім творчых поспехаў і прафесійнага росту!