• Навiны

«МУЗЫКА Ў МУЗЕІ»

10.03.2025

6 сакавіка адбыўся традыцыйны вясновы канцэрт класічнай музыкі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках культурна-асветніцкага праекта “Музыка ў музеі”.

У выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

  • Ганны Хазанавай( домра), Мікалая Камісарэнкі (гітара),
  • Ксеніі Юдо (скрыпка),
  • Таццяны Маркевіч (вакальнае мастацтва),
  • Ягора Кузеро (вакальнае мастацтва),
  • Юліі Дзюбанавай (вакальнае мастацтва), а таксама дацэнта кафедры фартэпіяна І.П.Кузовковой, фартэпіяннага дуэта ў складзе прафесара кафедры фартэпіяна Н.У.Сазановіч і старэйшага выкладчыка Д. А. Платунова былі выкананы творы Н. Рымскага Корсакава, с. Рахманінава, Ф. Шапэна, А. Аляксандрава, г. Гарэлавай, в. Гаўрыліна.