• Навiны

МАЛАДЗЁЖНЫ МУЗЫЧНЫ МОСТ

21.02.2025

21 лютага Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі працягне рэалізацыю маштабнага прафарыентацыйнага творча-адукацыйнага праекта»Маладзёжны Музычны мост”!
У Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя і. і. Салярцінскага ў рамках праекта адбудуцца:

  • сустрэча рэктара Акадэміі, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта я. в. Куракінай з навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа;
  • майстар-класы вядучых прафесараў Акадэміі з падрастаючым пакаленнем таленавітых музыкантаў;
  • канцэрт студэнцкага хору, студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі;
  • круглы стол пры ўдзеле студэнцкага актыву акадэміі і творчай моладзі каледжа.