Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі анансуе запуск новага праекта, накіраванага на аб’яднанне студэнтаў Акадэміі і навучэнцаў музычных каледжаў і каледжаў мастацтваў у адзін аркестр. Маладзёжны аркестр баяністаў і акардэаністаў — унікальны праект і новая платформа для творчага супрацоўніцтва, якая будзе садзейнічаць развіццю музычнага патэнцыялу маладых выканаўцаў. Тэрміны правядзення праекта — з 4 па 9 жніўня 2025 года. Праграма праекта — кароткатэрміновы навучальны інтэнсіў, які ўключае аркестравыя і групавыя рэпетыцыі, майстар-класы, індывідуальныя заняткі і творчыя сустрэчы з вядучымі музыкантамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Для ўдзелу ў праекце навучэнцам ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры Рэспублікі Беларусь неабходна прадаставіць на электронны адрас ork_dekan@bgam.by:
Умовы падачы заявак
• Абвяшчэнне вынікаў: 30 чэрвеня 2025 г. Усе мерапрыемствы ў рамках праекта праводзяцца на бязвыплатнай аснове. Іншагароднім даецца інтэрнат. Па арганізацыйных пытаннях звяртацца: +375 (17) 379 19 48