• Навiны

Гомель. Маладзёжны Музычны Мост

24.12.2025

22.12.2025 у Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага ў рамках маштабнага прафарыентацыйнага творча-адукацыйнага праекта “Маладзёжны музычны мост” адбыліся майстар-класы выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі для навучэнцаў каледжа, а таксама дзіцячых музычных школ.

У рамках мерапрыемства рэктар акадэміі музыкі А.В. Куракіна ўручыла памятныя падарункі маладым талентам з нагоды Новага Года.

Важнай падзеяй праведзенага творча-адукацыйнага праекта “Маладзёжны музычны мост” стаў круглы стол з удзелам працоўнага калектыву Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ім. Н.Ф.Сакалоўскага, дырэктараў і выкладчыкаў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў рэгіёну, а таксама прафесарска-выкладчыцкага складу акадэміі. Тэма сустрэчы – абмеркаванне актуальных пытанняў музычнай адукацыі.