• Навiны

Афіцыйны візіт рэктара Акадэміі Алены Віктараўны Куракінай у Шэньянскую кансерваторыю музыкі

28.05.2024

З 23 па 24 мая рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі А. В. Куракіна знаходзілася з афіцыйным візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
У рамках рэалізацыі дагавора аб двухбаковым супрацоўніцтве з ВНУ-партнёрам, рэктар наведала Шэньянскую кансерваторыю музыкі (г.Шэньян, Кітайская Народная Рэспубліка).

Праграма візіту ўключала:

  • перамовы з кіраўніцтвам кансерваторыі з мэтай абмеркавання ўсяго спектра двухбаковых адносін,
  • сустрэчы і творчыя зносіны з выкладчыкамі і студэнтамі кансерваторыі,
  • азнаямленне са спецыфікай адукацыйнага працэсу,
  • наведванне студэнцкага гарадка,
  • удзел у культурных мерапрыемствах.