
Ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” адбудзецца творча-адукацыйны праект “Зімовая музычная акадэмія”. Правядзенне творча-адукацыйнага праекта плануецца з 19 да 22 студзеня 2026 года. У выпадку вялікай колькасці заявак інфармацыя будзе дапоўнена.
У рамках праекта ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах выкладчыкаў па музычна-выканальніцкім майстэрстве, сальфеджыа і гармоніі, папрацаваць з канцэртмайстрамі над выканальніцкай праграмай, атрымаць адказы на пытанні, звязаныя са спецыфікай паступлення і навучання ў акадэміі і шм. інш.
Для ўдзелу ў праекце ўсім зацікаўленым неабходна да 4 студзеня 2026 года прадаставіць заяўку на адрас электроннай пошты: fpkp@bgam.by і bgam_fpk@mail.ru.
Кошт удзелу для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі складае:
а) 250 бел. руб. — для напрамкаў падрыхтоўкі «Вакальнае мастацтва», «Дырыжыраванне» (акадэмічны хор), «Музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента — скрыпка; альт; віяланчэль; контрабас; арфа; флейта; габой; кларнет; фагот; валторна; туба; трамбон; трамбон; балалайка; домра;
б) 200 бел. руб. — для напрамкаў падрыхтоўкі «Музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента — фартэпіяна; баян; акардэон; гітара класічная; ударныя інструменты)», «Кампазіцыя».
в) 150 бел. руб. – для напрамку падрыхтоўкі «Музыказнаўства».
Кошт удзелу для замежных грамадзян складае:
а) 955 бел. руб. — для напрамкаў падрыхтоўкі «Вакальнае мастацтва», «Дырыжыраванне» (акадэмічны хор), «Музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента — скрыпка; альт; віяланчэль; контрабас; арфа; флейта; габой; кларнет; фагот; валторна; туба; трамбон; трамбон; балалайка; домра;
б) 782 бел. руб. — для напрамкаў падрыхтоўкі «Музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента — фартэпіяна; баян; акардэон; гітара класічная; ударныя інструменты)», «Кампазіцыя».
в) 608 бел. руб. – для напрамку падрыхтоўкі «Музыказнаўства».
Тым, хто мае патрэбу на ўвесь перыяд правядзення праекта, прадастаўляецца інтэрнат па адрасе: вул. Кісялёва, 61 (колькасць месцаў абмежавана). Арыентыровачны кошт пражывання – 4 бел. руб. у суткі (і 5 бел. руб. за прадастаўленне пасцельнай бялізны).
Дагавор, заява, рэквізіты для аплаты, уліковая картка, згода на апрацоўку персанальных даных, будуць высланы на адрас электроннай пошты, указаны ў заяўцы ўстаноўленай формы кожнаму ўдзельніку, не пазней за 8 студзеня 2026 года.
Інфармацыя аб часе і месцы рэгістрацыі будуць дасланы на адрас электроннай пошты, указаны ў заяўцы ўстаноўленай формы кожнаму ўдзельніку.
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца ў Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых па тэлефонах: + 375 17 2527867, +375 25 6080597 (толькі паведамленні Viber).