4 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся другі канцэрт творчага праекта «музычны палілог» Сімфонія жыцця””, прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
▪Асновай праграмы сталі творы фіналістаў і пераможцаў конкурсу маладых кампазітараў «нам гэты свет завешчана берагчы», а таксама сачыненні выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
▪канцэрт адбыўся ў рамках грамадскага абмеркавання работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2024 года.
Дзякуем удзельнікам і гледачам канцэрту за падтрымку і ўвагу да нацыянальнай культурнай спадчыны.