У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты 3, 4 і 5 курсаў, магістранты фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага, аркестравага і вакальна-харавога факультэтаў, а таксама навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
У 18 дакладах удзельнікаў канферэнцыі была прадстаўлена разнастайная палітра асноўных напрамкаў сучаснага музычнага мастацтва .
У гонар 100-гадовага юбілею М.М. Юдзеніч былі зроблены даклады аб яе навуковай і педагагічнай дзейнасці.