• Навiны

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках культурна – асветніцкага праекта “Музыка ў музеі” адбыўся канцэрт класічнай музыкі «Грай жа, музыка….”

20.09.2024

19 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках культурна – асветніцкага праекта “Музыка ў музеі” адбыўся канцэрт класічнай музыкі «Грай жа, музыка….»,
прысвечаны Дню народнага адзінства.
У рамках канцэрта гледачы змаглі азнаёміцца з выставай” Безназоўнае ” з фондавых калекцый музея.

У праграме канцэрта прагучалі фартэпіянныя і вакальныя творы беларускіх і рускіх кампазітараў.
У канцэрце выступілі студэнты класа прафесара кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Н.У. Сазановіч:
Ніколь Адаменка, Таццяна Маркевіч, Лізавета Баравік, Марыя Юхнель, Дар’я Захаранкова, Лізавета Пеганава, Ягор Кузеро, Ксенія Юдо, Вікторыя Татур.