• Навiны

18 верасня самыя актыўныя студэнты прафсаюзнай арганізацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі наведалі экскурсійную праграму, прымеркаваную да Дня народнага адзінства

19.09.2024

18 верасня самыя актыўныя студэнты прафсаюзнай арганізацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі наведалі экскурсійную праграму, прымеркаваную да Дня народнага адзінства, у склад якой уваходзілі:

  •  Музей “Форт № 5” – унікальны помнік рускай фартыфікацыі канца XIX-пачатку XX стагоддзяў.
  •  “Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў”, унікальныя экспанаты якога распавядаюць аб дзейнасці Брэсцкай мытні па прадухіленні кантрабанды культурных каштоўнасцяў. У асобных залах экспануюцца іконы ў срэбных акладах, а таксама маецца калекцыю рускага іканапісу ХVI — пачатку ХХ стагоддзя.
  •  Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” – адно са знакавых месцаў Беларусі, сімвал гераізму і любові да Радзімы.
  •  Аглядная экскурсія па горадзе Брэст.

Дзякуем за выдатную магчымасць наведаць цудоўны горад Брэст!
Студэнты адрасавалі захопленыя водгукі аб экскурсіі і засталіся ўражаныя багаццем гісторыі сваёй краіны!