• Навiны

16 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы завяршыўся святочны канцэрт у гонар адкрыцця маштабнага прафарыентацыйнага адукацыйна-творчага праекта» Маладзёжны Музычны мост”, арганізаванага Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі

05.05.2025

16 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы завяршыўся святочны канцэрт у гонар адкрыцця маштабнага прафарыентацыйнага адукацыйна-творчага праекта» Маладзёжны Музычны мост”, арганізаванага Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі .

Ва ўрачыстай частцы канцэрта-адкрыцця з прывітальнымі словамі ў адрас удзельнікаў праекта, супрацоўнікаў і навучэнцаў выступілі:

  • Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Віктараўна Куракіна.
  • Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Сарасек Ганна Паўлаўна.

Ва ўрачыстым канцэрце прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі акадэміі.


У Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы праходзіць сустрэча ў рамках праекта”Маладзёжны Музычны мост”.
Кіраўнікі і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі абмяркоўваюць актуальныя пытанні адукацыі з калектывам каледжа. Асноўная мэта сустрэчы-абмен досведам і ідэямі для стварэння эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя для будучых музыкаў. Удзельнікі дзеляцца думкамі аб сучасных тэндэнцыях і магчымасцях супрацоўніцтва. Вынікі сустрэчы абяцаюць станоўчы ўплыў на музычную культуру і падрыхтоўку маладога пакалення талентаў!