• Навiны

10 чэрвеня адбыўся візіт у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі дэлегацыі Харбінскай кансерваторыі ў складзе рэктара, прафесара Ян Яньдзі, кіраўніка навуковай бібліятэкі, прафесара Гу Вэйцюань і прафесара Чжао Сяохун

11.06.2024

10 чэрвеня адбыўся візіт у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі дэлегацыі Харбінскай кансерваторыі ў складзе рэктара, прафесара Ян Яньдзі, кіраўніка навуковай бібліятэкі, прафесара Гу Вэй цюань і прафесара Чжао Сяосун. У ходзе візіту адбылася сустрэча з рэктарам Акадэміі Е. У. Куракінай, на якой былі абмеркаваны асноўныя формы супрацоўніцтва ў навуковай, адукацыйнай і творчай сферах, а таксама была падпісана дамова аб двухбаковым супрацоўніцтве. 🇧🇾🇨🇳 Для кітайскіх гасцей была арганізавана экскурсія па вучэбных карпусах акадэміі, падчас якой яны змаглі наведаць навучальныя заняткі, паслухаць выкананне вакальных і інструментальных канцэртных нумароў, а таксама пазнаёміцца з рэдкімі музычнымі інструментамі ў арганнай зале. Прадстаўнікі Харбінскай кансерваторыі наведалі таксама бібліятэку і пазнаёміліся са спецыяльна падрыхтаванымі да візіту кітайскай дэлегацыі выставачнымі экспанатамі.