Адукацыя

Аспірантура / Дактарантура

Адукацыйная праграма аспірантуры з’яўляецца адукацыйнай праграмай навукова-арыентаванай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі планавання і самастойнага правядзення навуковых даследаванняў, глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на суісканне вучонай ступені кандыдата навук .

Адукацыйныя праграмы аспірантуры, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі “Даследчык”, рэалізуюцца ў дзённай форме (тэрмін навучання не больш за тры гады), завочнай форме (тэрмін навучання не больш за чатыры гады) або ў форме суіскальніцтва (тэрмін навучання не больш за пяць гадоў). Суіскальніцтва як форма падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі акрамя асваення адукацыйнай праграмы аспірантуры ўключае таксама падрыхтоўку і здачу кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах у выпадках, калі навучанне праходзяць асобы, якія не маюць ступені магістра (тэрмін навучання не больш за пяць гадоў).

Дапускаецца залічэнне асоб на навучанне ў форме суіскальніцтва выключна для здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах (тэрмін навучання не больш за два гады на платнай аснове) у мэтах наступнага навучання ў аспірантуры ў дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі. У гэтым выпадку пасля завяршэння тэрміну навучання кваліфікацыя “Даследчык” не прысвойваецца.

Адукацыйная праграма дактарантуры з’яўляецца адукацыйнай праграмай навукова-арыентаванай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць навыкамі арганізацыі навукова-даследчай работы па новым напрамку навуковых даследаванняў або ў развіццё існуючых актуальных напрамкаў навуковых даследаванняў, аналітычнага абагульнення вынікаў навуковай дзейнасці, якія дазваляюць падрыхтаваць кваліфікацыйную навуковую працу (дысертацыю) на суісканне вучонай ступені доктара навук. Адукацыйная праграма дактарантуры рэалізуецца ў дзённай форме атрымання адукацыі або ў форме суіскальніцтва.

Навучанне ў аспірантуры і дактарантуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў або іншых фізічных асоб, у тым ліку ўласных сродкаў грамадзяніна, на падставе дагавораў аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, якія заключаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляюцца адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі (аспірантура, дактарантура):

  • 17.00.02 Музычнае мастацтва
  • 13.00.08 Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі

Аб’ява аб прыёме ў аспірантуру на 2023 год
Пералік нарматыўна-прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць і парадак падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі
Палажэнне аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў у 2020 годзе
Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь
Абарона дысертацый Акадэміі музыкі

Даведкі па адрасе: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30, каб. № 122.
Тэл. 375 (17) 360-11-03. Прарэктар па навуковай рабоце – Нэлі Вячаславаўна Мацаберыдзэ.
Тэл. +375 (17) 322-11-76 (аддзел аспірантуры). Загадчык аспірантуры – Наталля Маркаўна Людчык.