Якавук Алена Віктараўна

Якавук Алена Віктараўна

Пасада: Выкладчык падрыхтоўчага аддзялення
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі (2019) па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы» (клас выкладчыка В.А.Косаравай), Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2024) па спецыяльнасці «спевы акадэмічныя» (клас прафесара Т.М. Цыбульскай).
Выкладаемыя дысцыпліны: сольныя спевы


Нарадзілася ў 1998 годзе ў г. Брэсце, Беларусь.

За час вучобы ўдзельнічала ў майстар-класах сапрана Міколы Мюлерс, дырыжора Вальтэра Міка (Германія), дырыжора Дзіркана Хорынга (Нідэрланды), тэнара Мікалая Васільева (Расія). Прымала ўдзел у опернай лабараторыі XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2023). У цяперашні час салістка харавога ансамбля «Concertino» Беларускага саюза кампазітараў.

Педагагічную дзейнасць пачала ў 2019 г. З 2021 г. працуе ў якасці настаўніка па класе вакалу ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №19 г. Мінска». Неаднаразова ўзнагароджана Дыпломамі за педагагічнае майстэрства і падзякамі за падрыхтоўку лаўрэатаў Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў (2021, 2022, 2023 гг.). Актыўна вядзе канцэртную дзейнасць, удзельнічаючы ў розных музычных мерапрыемствах і конкурсах.

Прафесійныя і творчыя дасягненні:
● Лаўрэат I ступені II Міжнароднага грантавага конкурсу мастацтваў «Валенсія» (РФ, 2023 г.);
● Лаўрэат III ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Славянскія сустрэчы» (РФ, 2023 г.);
● Лаўрэат III ступені II Унутрыкафедральнага конкурсу вакалістаў імя Т.М. Ніжнікавай (РБ, 2023 г.);
● Лаўрэат I ступені IV Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў «Рытмы планеты» (Рэспубліка Беларусь, 2023 г.);
Лаўрэат III прэміі III Міжнароднага конкурсу вакалістаў «VoicePremium-2023» (Рэспубліка Беларусь, 2023 г.);
● Дыпламант Міжнароднага музычнага конкурсу, да 150-годдзя С.В.Рахманінава (РФ, 2023 г.);
● Дыпламант Дзесятага міжнароднага конкурсу выканаўцаў духоўнай музыкі «РЕ-ЛІГО» (РФ, 2019 г.).

Мае Падзякі Беларускага саюза кампазітараў (2021,2023 гг.), Падзяку рэктара ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (2024 г.).
З 2024 года займае пасаду выкладчыка падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.