Студэнцкія Саветы факультэтаў

Студэнцкія Саветы факультэтаў

Савет факультэта – орган студэнцкага самакіравання, які створаны ў мэтах рэалізацыі правоў навучэнцаў на ўдзел у вырашэнні найважнейшых пытанняў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці акадэміі, фарміравання адказнай грамадзянскай пазіцыі, развіцця грамадскай актыўнасці, падтрымкі і рэалізацыі сацыяльна значных ініцыятыў.

Да кампетэнцыі Савета адносіцца:

  • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу, павышэнню грамадзянскай і сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў;
  • забеспячэнне магчымасці абароны законных правоў і інтарэсаў навучэнцаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці;
  • арганізацыя ўдзелу навучэнцаў у грамадска-палітычных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь;
  • садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных, спартыўных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных і іншых мерапрыемстваў;
  • садзейнічанне ў вырашэнні адукацыйных, сацыяльна-бытавых і іншых пытанняў, якія закранаюць інтарэсы навучэнцаў, працаўладкаванню выпускнікоў акадэміі;
  • удзел у разглядзе заяў і скаргаў навучэнцаў;
  • садзейнічанне ў арганізацыі заахвочвання навучэнцаў за поспехі ў вучэбнай, грамадскай, навуковай і эксперыментальнай дзейнасці; удзел у адукацыйных, спартыўна-масавых і іншых мерапрыемствах;
  • садзейнічанне ў рэалізацыі грамадска значных маладзёжных ініцыятыў;
  • удзел у працы па выкананні навучэнцамі правілаў унутранага распарадку акадэміі.

 

Старшыня студэнцкай рады фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта – Зяленская Соф’я Андрэеўна, студэнтка 3 курса фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта

Старшыня студэнцкай рады вакальна-харавога факультэта – Маркевіч Таццяна, студэнтка 3 курса вакальна-харавога факультэта

Старшыня Студэнцкага савета аркестравага факультэта – Быкава Вікторыя Аляксандраўна, студэнтка 3 курса аркестравага факультэта