Студэнцкі савет Акадэміі – грамадскі орган самакіравання створаны для далучэння студэнтаў да грамадскага жыцця, рэалізацыі адукацыйнай і ідэйна-выхаваўчай палітыкі Акадэміі музыкі, падтрымке сацыяльных праектаў.
Асноўнай мэтай студэнцкага савета з’яўляецца аб’яднанне і каардынацыя намаганняў усяго калектыву студэнтаў, накіраваных на павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў пражывання студэнтаў у інтэрнаце, удасканаленне навуковай дзейнасці і культурнага вольнага часу, правядзенне ідэалагічнай, ідэйна-выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю, падрыхтоўка студэнта да выканання сацыяльных роляў – грамадзяніна, патрыёта, прафесіянала і сем’яніна.
Задачы Студэнцкага савета Акадэміі:
- арганізоўваць работу па павышэнні якасці ведаў, арганізацыі вольнага часу і адпачынку студэнтаў, сацыяльнай ахове;
- уносіць прапановы па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Акадэміі музыкі;
- далучаць студэнтаў да ўдзелу ў інфармацыйна-прапагандысцкай, студэнцкай навукова-даследчай, культурнай і спартыўна-масавай рабоце;
- арганізоўваць працу па патрыятычнаму і маральнаму выхаванню студэнтаў, фарміраванню ў іх пачуцця калектывізму, згуртаванасці і адказнасці за вучэбную і грамадскую працу, захаванню і прымнажэнню традыцый Акадэміі музыкі;
- хадайнічаць аб матэрыяльным і маральным стымуляванні найбольш актыўных студэнтаў у вучэбнай, навуковай і грамадскай рабоце акадэміі;
- садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў пачуцця павагі да працы прафесарска-выкладчыцкага складу і супрацоўнікаў Акадэміі;
- весці працу сярод студэнтаў па захаванню і беражлівым выкарыстанні абсталявання, аўдыторнага фонду, інструментаў, вучэбнай і навуковай літаратуры, іншай маёмасці Акадэміі і інтэрната;
- Інфармаваць студэнтаў аб дзейнасці Студэнцкага савета.
Сачы за намі ў Инстаграмм і даведвайся больш пра студэнцкае жыццё ўсёй краіны!
Пішы нам у тэлеграм @StudAcadem_bot!