Пасада: Выкладчык падрыхтоўчага аддзялення, старшы выкладчык кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2021), клас Д. В. Такмакова; там жа магістратура (2022), клас Т.М. Цыбульскай
Выкладчык дысцыплін: Сольныя спевы
Нарадзіўся 2 снежаня 1996 года ў г. Мінску (Беларусь).
У 2015 годзе скончыў Рэспубліканскую гімназію-каледж па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» (клас А.А. Мазурава). З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
З 2013 года – удзельнік і саліст мужчынскага хору «Усіхсвяцкі» (маст.кір. Д.В. Такмакоў). За час супрацоўніцтва з калектывам прыняў удзел у мностве канцэртаў міжнароднага і рэспубліканскага значэння:
З 2021 года працуе канцэртмайстрам кафедры канцэртмайстарскага майстэрства; падчас працы прыняў удзел у вялікай колькасці канцэртаў кафедры.
З 2022 года працуе выкладчыкам спеваў на падрыхтоўчым аддзяленні.