Каральчук Уладзімір Мікалаевіч

Каральчук Уладзімір Мікалаевіч

Пасада: Дэкан аркестравага факультэта, прафесар кафедры кампазіцыі
Вучонае званне: Прафесар (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1982, клас Э.М.Азарэвіч; 1992, клас Дз.Б.Смольскага); там жа асістэнтура-стажыроўка (клас Дз.Б.Смольскага);
Выкладчык дысцыплін: Кампазіцыя, Поліфанія, Інстументоўка і інш.


Каральчук Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 8 ліпеня 1958 у г.Мінску, БССР. У Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі працуе з 1993 года: выкладчык кафедры кампазіцыі (па сумяшчальніцтву), с 1997 – старшы выкладчык кафедры кампазіцыі (па сумяшчальніцтву) і кафедры інструментоўкі (з 1998 года), с 2008 – дацэнт, с 2018 – прафесар кафедры кампазіцыі. Вядзе курсы кампазіцыі, апрацоўкі і сачынення, чытання партытур, курс поліфаніі ў студэнтаў-кампазітараў і студэнтаў оперна-сімфанічнага дырыжыравання. Дэкан факультэта народных інструментаў (з 2014 і па цяперашні час). Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Асноўным напрамкам творчасці з’яўляецца камерная і сімфанічная музыка.

Уладзімір Каральчук з’яўляецца лаўрэатам VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу кампазіцыі “Mandolinissimo” (2010, г.Осака. Японія), уладальнік Гран-пры XIV Усерасійскага фестывалю-конкурсу сучаснай музыкі для рускага нацыянальнага аркестра “Музыка России” (2016, г.Масква, Расійская Федэрацыя).

Сярод вучняў – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па кампазіцыі, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі С.Рынкова, А.Гуціна, Д.Паўлоцкая, Г.Рудая, У.Ільюшонак, В.Бараноўская.

Распрацаваў і выдаў вучебныя праграмы для музычных ВНУ па поліфаніі строгага пісьма, тэорыі музыкі, музычна-тэарэтычных сістэмах для спецыяльнасці “Кампазіцыя”, ВМК па вучэбнай дысцыпліне “Поліфанія” (строгае пісьмо) для спецыяльнасці “Кампазіцыя”.

Узнагароды: Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994) і Упраўлення культуры Мінгарвыканкама (2007), Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2017). Нагрудный знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культтуры Беларусі” (2022).

Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванамі і электроннымі СМІ.

Аўтар сімфоній

  • 2-я с солирующим тромбоном (1997);
  • 3-я с солирующим кларнетом (2000);
  • 4-я для струн. орк. (2008);
  • 7 концертов: для контр.и кам. орк. (1990), «Печальный концерт» для фл.и симфонического орк. (1992), для альта и кам. орк. (1996), для баяна и виол. с кам. орк. и колоколами (1998), для трубы и фп. (2003), для органа и струн. орк., Канцэрт-сімфонія для 2-х домр і камернага аркестра (2023);
  • кантаты «Воспоминание» для меццо-сопрано и симф. орк. на слова Д. Крэснару (1991);
  • 10 сонат: «Амадей-соната» для фл. и фп. (1995), «Портрет» для кл. и фп. (1986, 2001), для фагота и фп. (1989), для тромбона и фп. (1991), для тубы и фп. (1992), для маримбы и фп. (1996), «Классическая» для скр. и фп. (1987, 2002), для баяна (1997), для фп. (2010), № 2 для флейты і ф-на (2020);
  • 2 трио: для скр., виол. и фп. (2004), «Мой родны кут» для фл., скр. и фп. (2005);
  • 3 квартетов: «Эпитафия» для 2-х скр., альта и виол. (1988), Квартет для фл., гобоя, кларнета и фагота (1988), Квартет для скр., альта, виол. и фп. (2013).

Аўтар перакладанняў

  • «Хоровод царевен» и «Кащеев пляс» из балета «Жар-птица», «Русская» из балета «Петрушка» (И. Ф. Стравинский).

Літаратура аб педагогу

  • Мдивани, Т. Композиторы Беларуси. – Минск, 2014.
  • Антоневич, В. Белорусский инструментальный концерт в конце XX века. – Минск, 2003.
  • Арутюнова, Н. Сюита “BAROCCO” В. Корольчука: механизмы памяти жанра. – Минск, 2009.
  • Сергиенко, Р. Владимир Корольчук. «Амадей – соната» для флейты и фортепиано (1995): встреча с Моцартом – Минск, 2016.
  • Машковская, Е. «Печальный концерт» для флейты с оркестром В. Корольчука: авторский взгляд на тему Фолии А. Корелли. – Минск, 2018.