Скачко Лідзія Віктараўна

Скачко Лідзія Віктараўна

Пасада: Загадчык кафедры баяна і акардэона
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2016)
Вучонае званне: Дацэнт (2020)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас акардэона М.І.Сеўрукова, клас аркестравага дырыжыравання В.М.Чэрнікава); там жа магістратура (2011, пад кіраўніцтвам Н.І.Сеўрукова, В.М.Чэрнікава, А.В.Куракінай); там жа аспірантура (2014, пад кіраўніцтвам А.В.Куракінай)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (акардэон, баян), Ансамбль, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента (акардэон, баян), Тэорыя і практыка адаптацыі музычных твораў для баяна i акардэона, Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі (для магістрантаў)


Нарадзілася 30 красавіка 1986 года у г.Мінску (Рэспубліка Беларусь).

З 2013 года выкладае на кафедры баяна і акардэона (па сумяшчальніцтве), з 2014 года – на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: старшы выкладчык (2016), дацэнт (2019). У 2019-2022 гг. узначальвала факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, у 2022-2024 гг. з’яўлялася першым прарэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мае вучонае званне дацэнта (2020). З верасня 2024 года з’яўляецца загадчыкам кафедры баяна i акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Кіруе напісаннем курсавых работ, магістарскіх i кандыдацкiх дысертацый. Праводзіць заняткі i выкладае аўтарскiя курсы на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў у галіне выканальніцкага мастацтва, навукова-даследчай дзейнасці і педагагічнага майстэрства (Беларусь, Расія, Украіна, Сербія, Славакія і інш.).

Стыпендыят (2005, 2011, 2012), лаўрэат і ўладальнік Гранд-прэміі (2009) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў (2013).

Аўтар:

  •  артыкулаў (у навуковых выданнях з рэцэнзіяй, у навуковых зборніках, у электронных выданнях лакальнага і аддаленага доступу),
    матэрыялаў навуковых канферэнцый, тэзісаў дакладаў (звыш 30);
  •  навучальных праграм (11) і вучэбна-метадычных комплексаў (7);
  •  аўтарскіх праграм навучальных курсаў (2);
  •  розных транскрыпцый для акардэона сола і ансамбляў акардэонаў (12).

Аўтар шэрагу дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Украіне (звыш 30) і навуковых форумах і з’ездах у Беларусі, Расіі, Польшчы (звыш 10). Рэцэнзент курсавых работ, магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый, навучальных праграм, матэрыялаў суіскальнікаў вучоных званняў. Эксперт Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кандыдацкая дысертацыя: Транскрыпцыя ў сістэме сучаснага акардэоннага мастацтва (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, г.Мінск, 2016).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2014).Неаднаразова з’яўлялася Старшынёй і членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Беларусь, Расія, Латвія, Сербія, Славакія і інш.), а таксама старшынёй і членам дзяржаўных кваліфікацыйных і экзаменацыйных камісій у розных установах адукацыі Беларусі.

Актыўна займаецца прафесійна-арыентаванай работай, праводзіць кансультацыі і майстар-класы для навучэнцаў дзіцячых музычных школ (ДМШМ, ДШМ), навучэнцаў каледжаў (УССА) і патэнцыяльных абітурыентаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод выхаванцаў (звыш 20):

    • лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М.І.Глінкі А.Казачэнка;
    • лаўрэаты міжнародных конкурсаў, лаўрэаты і ўладальнікі Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі М.Валчкоў і Д.Шнып (дуэт);
    • лаўрэаты рэспублiканскiх i міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі І.Волчак, К.Буланаў;
    • лаўрэат міжнародных конкурсаў, выкладчык Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа Ю.Аплевіч;
    • лаўрэаты міжнародных конкурсаў, выкладчыкi Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Д.Казлова (Шнып) i С.Казлоў;
    • лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітайi адоранай моладзі М.Федосенка;
    • лаўрэаты рэспублiканскiх i міжнародных конкурсаў В.Матлаш, А.Зубелік, В.Шэбела, П.Забрадоцкі, Д.Асяпёнак, М.Пенза, А.Корнева і інш.;
    • лаўрэаты міжнародных конкурсаў (у ансамблевых катэгорыях): В.Матлаш (баян) і І.Марозава (цымбалы), С.Казлоў (баян) і В.Шэбела (акардэон), М.Федосенка (акардэон) і К.Шэкорда (акардэон) ), І.Волчак (акардэон) i А.Корнева (акардэон) і інш.

За добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць і дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджана Ганаровай граматай (2023) i Граматай (2022) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай (2023) i Граматай (2017, 2020) Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама адзначана Падзякай Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019) і рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016, 2019, 2021). Мае шэраг падзяк: а) арганізатараў конкурсаў і фестываляў за падрыхтоўку лаўрэатаў, плённую працу і вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне маладога пакалення; б) адміністрацыі і калектываў УССА Рэспублікі Беларусь за пастаяннае аказанне метадычнай дапамогі, правядзенне прафесійна-арыентаванай работы, арганізацыю канцэртаў студэнтаў класа.

У 2019 годзе прайшла стажыроўку ў ФДБАУ ВА “Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А.Рымскага-Корсакава”.

Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі і краін блізкага замежжа, а таксама адлюстраваны ў розных праграмах Белтэлерадыёкампаніі.