Факультэт народных інструментаў

Факультэт народных інструментаў

Дэкан факультэта: Каральчук Уладзімір Мікалаевіч
Кантактны тэлефон
:
+375 17 3556950
Электронны адрас: fni_dekan@bgam.by

Вядучы спецыяліст: Займанец Вікторыя Васільеўна
Кантактны тэлефон:
+375 17 3609951
Электронны адрас:
fni@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Камуністычная, 9 (навучальны корпус №2), каб. 205

Структура:


Дзейнасць аддзялення народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пачалася ў 1937 годзе, калі быў адкрыты клас народных інструментаў, у якім спачатку навучаліся некалькі студэнтаў па спецыяльнасцях цымбалы, баян, домра і балалайка.

У 1949 годзе была арганізавана кафедра народных інструментаў, якую ўзначаліў выдатны цымбаліст-віртуоз, заснавальнік беларускай прафесійнай цымбальнай школы, мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага народнага аркестра БССР Іосіф Іосіфавіч Жыновіч, якому пазней прысвоілі ганаровае званне Народны артыст. На педагагічную работу на кафедры былі запрошаны адораныя выпускнікі: Георгій Іванавіч Жыхараў (балалайка, домра), Эльфрыда Мікалаеўна Азарэвіч (баян), Самуіл Львовіч Ратнер (дырыжыраванне). Пасля І.І. Жыновіча кафедрай таленавіта і плённа кіравалі такія вядомыя музыканты, як дацэнт Г.І. Жыхараў і заслужаны дзеяч культуры БССР, прафесар Міхаіл Рыгоравіч Солапаў (баян). У канцы 1960-х гадоў быў адкрыты клас акардэона, у 1977 годзе – гітары, у 2005 годзе – мандаліны.

Мінулыя пакаленні заклалі выканальніцкія традыцыі, якія пастаянна развіваліся на працягу ўсіх гадоў і яшчэ больш актывізаваліся пасля раздзялення кафедры народных інструментаў у 1980 годзе на кафедру баяна і акардэона (загадчык кафедры – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Мікалай Іванавіч Сеўрукоў) і кафедру струнных народных інструментаў (загадчык кафедры – Народны артыст Беларусі, прафесар Яўген Пятровіч Гладкоў).

У 2018 годзе ў склад факультэта народных інструментаў увайшла кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.