Пасада: выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2014), клас народнага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара П.В.Рыдзігера
Выкладаемыя дысцыпліны: сольныя спевы
Нарадзіўся 2 жніўня 1989 года ў г. Брэст, Беларусь.
За гады вучобы браў удзел у канцэртах класа. Праходзіў вакальную стажыроўку ў народнай артысткі Украіны Басаргінай А.Г, заслужанага артыста РФ Кабанава В.А, заслужанага артыста РФ Макарава П.У.
З 2014 па 2016 год быў салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. З 2016 па 2018 – саліст Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Крым. З 2018 па 2022 год працаваў салістам Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра. З 2022 года саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Мае шэраг дыпломаў і грамат за асаблівы ўклад у мастацтва. Сыграў больш за 60 роляў у такіх тэатральных жанрах як: опера, аперэта, мюзікл. Удзельнічаў у тэатральных пастаноўках тэатраў Беларусі, Расіі, Казахстана.
Падвышаў кваліфікацыю ў ДІТМ (Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва, г.Масква).