Сасноўскі Аляксандр Пятровіч

Сасноўскі Аляксандр Пятровіч

Пасада: дацэнт
Навуковая ступень: не мае
Вучонае званне: дацэнт (2019)
Ганаровае званне: не мае
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1975-1978), Ленінградская дзяржаўная кансерваторыя (1978-1983).
Выкладчык дысцыплін: дырыжыраванне, дырыжыраванне сімфанічным аркестрам, гісторыя  дырыжорскага выканальніцкага мастацтва


 

 

Быў галоўным дырыжорам канцэртнага аркестра “Няміга” 2006 – 2012 гг., галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, больш за 25 гадоў быў галоўным дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. 25 гадоў з’яўляецца галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

З’яўляецца аўтарам мноства творчых прац. Пад яго кіраваннем былі выкананы Канцэрт № 3 для фартэпіяна з аркестрам С.Рахманінава, Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам К.Сен-Санса; балеты “Штраусіяна” І.Штрауса, “Кармэн-сюіта” Ж.Бізэ-Р.Шчадрына, “Шчаўкунок” П.Чайкоўскага, “Балеро” М.Равеля, “Вальпургіева ноч” Ш.Гуно, “Дзюймовачка” А.Хадоска; фольк-опера “Клоп” В.Дашкевіча; аперэты «Фраскіта» Ф.Легара, «Халопка» М.Стральнікава, «Цыганскі барон» І.Штраўса, «Севастопальскі вальс» К.Лістава, «Даратэя» Т.Хрэннікава, «Мільянерка» Я.Глебава; мюзіклы «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоў, «Гуляем у Прынца і Жабрака» А.Журбіна, «Хэло, Долі!» Дж.Хермана, «Шклянка вады» У.Кандрусевіча, «Дарагая Памэла» М.Самойлава, «Цалуй мяне, Кэт!» К.Портэра; шэраг канцэртных праграм. Значная частка названых твораў запісана з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі.

Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2005), а таксама Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015).

Сімфанічны аркестр тэатра драмы і музыкі пад яго кіраваннем неаднаразова быў узнагароджаны дыпломамі за высокае выканальніцкае майстэрства на Міжнародных фестывалях “Студзеньскія музычныя вечары” (г. Брэст, 1999-2022).

Падрыхтаваў восем вучняў, якія дасягнулі значных творчых поспехаў, сталі лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў і фестываляў, атрымалі ўзнагароды, занялі месцы галоўных дырыжораў у розных музычных тэатрах свету (М.Асуіл, І.Бухвалаў, Ю.Галяс, В.Дубовік,  А.Паліцук, А.Фралоў, В.Чарнуха-Воліч).

А.П.Сасноўскі з’яўляецца аўтарам навуковага артыкула «З гісторыі беларускай дырыжорскай школы: Іосіф Абраміс (Да 100-годдзя з дня нараджэння)», апублікаванага ў рэцэнзаваным выданні «Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (2018, № 33, с. 149- 153).