Пасада: старшы выкладчык кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У. Луначарскага (1995), клас Б.В.Нічкова
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (габой), Ансамбль, Педагагічная практыка, Прафесійна-арыентаваная практыка
Віталій Анатольевіч Сарокін нарадзіўся 31 студзеня 1971 года ў г. Магілёў (Рэспубліка Беларусь).
Прафесійная дзейнасць узяла свой пачатак з моманту навучання ў кансерваторыі. З 1993 года артыст аркестра, вядучы майстар сцэны Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у складзе аркестра ў гастрольнай дзейнасці за мяжой. Працаваў з выдатнымі музыкантамі-выканаўцамі. Сярод іх – Хасэ Карэйрас, Мансеррат Кабалье, Дзмітрый Хварастоўскі, Уладзімір Співакоў, Юрый Башмет і інш., Запісаў CD-дыскі з музыкай К. Пендэрэцкага пад яго кіраваннем, музычныя праграмы для гуказапісвальнай фірмы NOVA з музыкай Дж. Расіні, Р. Вагнера, Р. Штраўса.
Узнагароджаны Граматай “За высокі ўклад у развіццё Нацыянальнай Культуры Рэспублікі Беларусь, эстэтычнае і духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення”.
За гады плённай працы Віталій Анатольевіч унёс істотны ўклад у фарміраванне і станаўленне нацыянальнай выканальніцкай школы ігры на духавых інструментах. Вынікам яго актыўнай дзейнасці з’яўляецца прызнанне прафесіяналізму сярод вучняў класа і калег.
Сваю педагагічную дзейнасць Віталій Анатольевіч працягнуў у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкладчыкам кафедры драўляных духавых інструментаў.
З 2024 года Сарокін В.А. з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання.